“Хавайся ў бульбу” ў Гродне: каля тысячы байкераў сабраліся на плошчы Леніна

|

Чарговы байк-рок-фестываль “Хавайся ў бульбу” сабраў у Гродне мноства аматараў матацыклаў з Беларусі ды замежжа. 30 красавіка, на другі дзень фэсту, гарадзенцы чакалі мотакалону на плошчы Леніна, нягледзячы на кепскае дажджлівае надвор’е. З байкерамі і іх жалезнымі канямі ахвотна фатаграфаваліся дзеці і дарослыя. А арганізатары падрыхтавалі шоў з песнямі і чырлідынгам.

У Стаса Пачобута на канцэрце адабралі мікрафон: адміністратару не спадабалася песня “Твой бацька – фашыст”

|

У час выступу Стаса Пачобута ў гарадзенскім бары “Андэграўнд” 29 красавіка выключылі электрычнасць. Канцэрт усё ж адбыўся – без мікрафона і ў цемры, пад святло запальнічак і тэлефонаў наведвальнікаў. Адміністратарцы ў песні лідара Deviation не спадабалася слова “фашыст”.

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню “Мракоборцы”

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, дзе прэзентавалі настольную гульню “Мракоборцы”, пабудаваную на беларускім фалклоры ды аднайменнай кнізе. Прэзентаваў гульню яе стваральнік Ілля Бутаў, а тэсціравалі распрацоўку наведвальнікі цэнтра адпачынку і развіцця “Портал”.

Гарадзенец з ДЦП, якому забаранілі кіраваць аўто, ізноў паспрабуе прайсці медкамісію

Для гарадзенца Аляксандра Зіміна, які жыве з дыягназам ДЦП, аўтамабіль – не раскоша, а магчымасць зарабляць і займацца грамадскай дзейнасцю. Гэтую магчымасць у яго забралі летась, не выдаўшы чарговай медычнай даведкі. Ніхто не ўлічыў, што тры гады ён ездзіў без адзінага інцыдзенту і скончыў курсы контраварыйнага кіравання. Але рашэнне РНПЦ экпертызы і рэабілітацыі – вышэйшай медыцынскай інстанцыі ў гэтай справе – не пажыццёвае. Аляксандр збіраецца прайсці медкамісію зноў. Гэтым разам, патрабуючы абгрунтавання – згодна з якімі пунктамі заканадаўства і па якіх медыцынскіх паказчыках ён не мае права кіраваць аўтамабілем.

Не бывае злачынства без слядоў. Як працуюць гарадзенскія судовыя эксперты

|

Марат і Аляксандр знаёмыя даўно. Марат адклікнуўся на просьбу сябра пазычыць яму грошай. У дамоўлены час Аляксандр прыйшоў вяртаць пазыку. Праўда, Марату здалося, што грошы несапраўдныя… Аляксандр яго забіў. Такі сцэнар забойства расследавалі журналісты разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Злачынства зымітавалі, каб паказаць асаблівасці працы экспертаў. Мерапрыемства было прымеркавана да трохгоддзя існавання камітэту, якое адзначылі 14 красавіка.

“Краме Ц” – адзін год! Паказваем у некалькіх лічбах, як ён мінуў

“Крама Ц” спалучыла ў сабе тры крамы, клуб настольных гульняў, лекцыйную залу, кавярню і такім чынам аб’яднала людзей розных інтарэсаў і поглядаў. 16 красавіка “Крама Ц” адсвяткавала Дзень нараджэння. Мы падрыхтавалі кароткую справаздачу ў лічбах пра першы год працы.

Сум, шансон і казкі. Аляксандр Памідораў і Алег Сухараў выступілі ў ДОМе 46

|

Творчая сустрэча мінскага музыканта і “амаль мясцовага” барда з Украіны прайшла 15 красавіка ў гарадзенскім ДОМе 46. Паслухаць музыкантаў прыйшлі сябры і знаёмыя, ад чаго выступ зрабіўся ўтульным і цёплым.

СИМВОличное. У галерэі “Тызенгаўз” адкрылася выстава Валянціны Шобы

|

Гродзенская мастачка, якая мінулай восенню атрымала прэмію Тэйлара ў Парыжы, не любіць расказваць пра свае працы. Яна лічыць, што іх трэба бачыць. Гарадзенцы могуць пабачыць выставу Валянціны Шобы “СИМВОличное” ў галерэі “Тызенгаўз” з 14 да 25 красавіка.

Безбар’ернае асяроддзе – не галоўнае. У Гродне аднавілі сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”

Ініцыятыва “Крок насустрач” хоча змагацца з пасіўнасцю людзей “з асаблівасцямі”. Сярод метадаў: здымкі відэароліка пра жыццё людзей з інваліднасцю, удзел ў міжнародных праектах, арганізацыя трэнiнгаў і форум-тэатра. Пра гэта ішла гаворка на першай сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”, які аднавіў дзейнасць пасля працяглага перапынку.

Вечар “самага жоўтага” мастака: у Дзіцячай ЭкаСтудыі адзначылі дзень нараджэння Ван Гога

|

1 красавіка ў Гродзенскай ЭкаСтудыі ўшанавалі памяць галандскага мастака Ван Гога. Дзецям расказалі біяграфію мастака, не закранаючы трагічныя моманты яго лёсу. Таксама дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульняў і зрабілі з эка-матэрыялаў сланечнік – любімую кветку Ван Гога.