Не бывае злачынства без слядоў. Як працуюць гарадзенскія судовыя эксперты

|

Гарадзенскія эксперты выязджаюць на экспертызы 20-40 разоў на суткі ці 10 тыс. разоў на год. Збор доказаў з журналістамі заняў каля гадзіны. А насамрэч ім займаюцца вельмі доўга. У камітэце ўзгадалі выпадак, калі сем экспертаў і сем следчых былі на месцы злачынства 28 гадзін – з 7.00 да 11.00 наступных сутак!

 

З’явіўшыся на месцы злачынства, журналісты адразу выклікалі оператыўнікаў, агарадзілі пакой і апранулі спецыяльную форму. Найперш трэба вызначыць, ці жывы чалавек і ці патрэбна яму медыцынская дапамога. Мы праверылі пульс і вызначылі, што зрэнка не рэагуе на святло. Значыць, перад намі труп.

 

 

Труп прывязаны рамнём да батарэі. Каб выключыць версію самагубства, правяраем, як моцна ён нацягнуты. Становіцца зразумела, што ён не можа вытрымаць чалавека. А значыць, гэта не самагубства.

 

 

Каля сейфа знаходзім несапраўдныя грошы і запіску, якая адправіцца на почырказнаўчую экспертызу. Почырказнаўчая – самая складаная з экспертыз і выконваецца толькі спецыялістам, а не праграмай. Шмат гадзін вывучаюцца асаблівасці почырку і праводзіцца параўнальны аналіз. Пазней стане вядома, што яе пісалі два чалавекі – пацярпелы і падазраваны.

 

 

На стале знаходзім  дзве шклянкі і бутэльку. Праводзім аналіз і даведваемся, што ў адной з іх знаходзіцца рэчыва, якое праводзіць у адурманены стан. Перадазіроўка ім, разам з ужываннем спірту, праводзіць да смерці. На бутэльцы знаходзім адбіткі пальцаў Грыбаедава (так завуць нашага падазраванага).

 

 

 

Сляды чаравікаў – важны доказ. Самая меншае, што можна даведацца – памер абутку і асаблівасці паходкі. А калі абутак рэдкі, то можна і раскрыць злачынства! Так адбылося ў 2009 годзе, калі злачынца забіў таксіста і скінуў машыну ў Нёман. З дапамогай дактапленкі мы збіраем адбіткі.

 

0 align=”” alt=”судмедэкспертыза ” width=”725″ height=”483″ >

 

“Следчыя” перамясціліся ў кабінет, каб стварыць фотаробат. Спецыяльная праграма выдала каля 20 кандыдатаў, падобных на падазраванага. У ёй расстаўляюцца антропаметрычныя кропкі, які не змяняюцца нават пасля пластычнай аперацыі. Можна лічыць, злачынца знойдзены.

 

 

Дакументаванне – важная частка расследавання. У 2010 годзе спецыялісты раскрылі злачынства 11-гадовай даўніны, калі данныя злачынцы з’явіліся ў базе. Таксама эксперты расказалі пра самае старое злачынства 1929 году, якое дагэтуль не расследавалі. Нават злачынца ўжо памер, а справа дагэтуль захоўваецца.

 

У Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз можна звяртацца з бытавымі праблемамі. Найчасцей, туды звяртаюцца для ўстанаўлення бацькоўства. На другім месцы ўстанаўленне здзелкамагчымасці. Платную экспертызу зробяць за месяц. Сюды можна звяртацца і з адфарматавым носьбітам інфармацыі, калі неабходна аднавіць файлы, якія там былі.

 

Эксперты прадэманстравалі, як працуе дактыласкапічная, трасалагічная, балістычная, аўтатэхнічная экспертыза і экспертыза дакументаў. Таксама яны прааналізавалі тры ўзоры спіртаўтрымліваючых вадкасцей і знайшлі тэхнічны спірт, які шкодны для здароўя. Яго нельга адрозніць ад звычайнага на смак і пах.

  

8 align=”” alt=”судмедэкспертыза ” width=”725″ height=”483″ >

 

З-за высокай аварыйнасці актуальна аўтамеханічная экспертыза. Пасля ДТЗ выяўляюцца дэталі, з-за якіх адбылася паломка. Гэта дапамае даведацца прычыну аварыі і выявіць вінаватых.

 

4 align=”” alt=”судмедэкспертыза ” width=”725″ height=”483″ >

5 align=”” alt=”судмедэкспертыза ” width=”725″ height=”483″ >

 

Усе паказаныя дэталі – рэчы, якія праходзілі па рэальных справах ў Гродне. Сярод зброі была нават механічная аўтаручка. Як расказалі эксперты, з яе нікога не забілі, але замах рыхтаваўся.

 

1 align=”” alt=”судмедэкспертыза ” width=”725″ height=”483″ >

 

Сярод прыярытэтных напрамкаў у камітэце вылучаюць барацьбу з наркатрафікам. Новыя наркотыкі з’яўляецца ў базе забароненых праз суткі. Эксперты прадэманстравалі, як з дапамогай дарагога высокаякаснага абсталявання можна аднавіць інфармацыю на адфарматаванай флэшцы. Метад актульны для барацьбы з наркагандлем, дзе выкарыстоўваецца інтэрнэт і лічбавыя носьбіты.