Аляксандр Рыбак на канцэрце ў Гродне паказаў усе бакі музыкі і паціснуў руку мэру
Аляксандр Рыбак з гуртом Milki ўпершыню прыехаў у Гродна з канцэртам і сабраў поўную залу. Ён выканаў песні з розных альбомаў, на розных мовах і ў розных стылях.
Аляксандр Рыбак з гуртом Milki ўпершыню прыехаў у Гродна з канцэртам і сабраў поўную залу. Ён выканаў песні з розных альбомаў, на розных мовах і ў розных стылях.
Дзмітрый Іваноў трэці раз прыехаў у Гродна з канцэртам. Гэтым разам – каб прэзентаваць новую праграму і… развітацца. Хутка музыка плануе з’ехаць жыць у В’етнам і будзе наведваць радзіму толькі часам.
У Тэатры лялек у Гродне адкрылася ўласная кавярня “Шэкспір”. Але гэта не першае такое месца ў будынку. У 90-х там працавала “Батлейка”, якая стала своеасаблівым сімвалам часу. Кафэ наведвала гарадзенская, нацыянальная і замежная творчая эліта. Разам з Міколам Тарандам (на фота пасярэдзіне), былым дырэктарам установы, мы ўзгадваем, якім было гэта месца і чаму яно зачынілася.
Дзмітрый Іваноў даў шэраг развітальных канцэртаў на Беларусі. Завітаў ён і ў Гродна. Мы распыталі Дзмітрыя, чаму гурт распадаецца і чым будуць займацца іншыя ўдзельнікі.
Летась з будынку былой медыцынскай акадэміі, што ў гарадскім парку, выехала ваенная камендатура. Цяпер будынак у кепскім стане і пустуе. Краязнаўца Наталля Канюк прапануе ўшанаваць памяць заснавальніка школы Жана Жылібера і размясціць у будынку музей яго імя, музей горада і аранжарэю. Тым больш, што Наталля ўжо некалькі год адраджае батанічны сад, а некаторым раслінам вельмі патрэбнае цяпло.
Журналістка “Твайго стылю” прайшлася з краязнаўцам Наталляй Канюк па закінутым будынку, што чакае інвестара, і паспрабавала знайсці ўнікальныя рэчы, што пражылі два-тры стагоддзі. А таксам паглядзець, што змянілася ў акадэміі з часоў Жылібера.
Навучыцца праграмаваць за месяц або два цяпер могуць і дзеці 8-16 гадоў. Ужо на пробным бясплатным занятку навучэнцы стварылі ўласную гульню. А праз месяц яны будуць рыхтаваць складаныя гульні і кіраваць робатамі.
На біржы працы ў Гродне ёсць дзясяткі вакансій з трагічна-смяшлівай зарплатай у “два двесце” і ўсяго некалькі прапановаў больш за шэсць мільёнаў. “Твой стыль” пагартаў базу вакансій і даведаўся, дзе ў лістападзе згодныя былі плаціць найменш і найбольш.
Гэта першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Аўтар кнігі – супрацоўнік Акадэміі навук Цімафей Авілін. 28 лістапада Цімафей прадставіў сваю кнігу гарадзенцам.
Літаратурны крытык Дзяніс Марціновіч прэзентаваў у Гродне кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”. Некаторыя ўспрымаюць яе як “капанне ў бруднай бялізне”, а сам аўтар кажа, што гэта важная частка біяграфіі пісьменніка.