Найменш – дворнік і педагог, найбольш – кіраўнік банка. Колькі каму гатовыя плаціць у Гродне

Самыя нізкааплачваемыя вакансіі


2 080 000

 

Столькі атрымае дворнік у яслях-садзе №82. Работнік патрэбны на 0,75 стаўкі, то бок яго зарплата будзе складаць 1 560 000.

 

2 200 000

 

Столькі заробіць бухгалтар з вопытам працы ў “Обувьторг”.

 

Столькі ж заплацяць у дзіцячых садках: выхавацелю, калькулятару, педагогу-псіхолагу, повару (патрэбныя ў дзесяці розных садках), а таксама выхавацелю і памочніку выхавацеля ў Панямуньскім дзіцячым доме. На палову стаўкі патрэбныя інструктар па аздараўленчай фізкультуры ў яслях-садзе №52 і кіраўнік фізічнага выхавання ў яслях-садзе № 106.

 

Дворнікам столькі прапаноўваюць у школе №35 і хіміка-тэхналагічным каледжы (на паўстаўкі).

 

У школах і ўніверсітэтах столькі атрымаюць: педагог дадатковай адукацыі па вакалу і педагог дадатковай адукацыі па харэаграфіі ў ГрДУ (абедзве вакансіі на паўстаўкі), юрыскансультант у гімназіі №1, інструктар-метадыст у вучылішчы алімпійскага рэзерву і настаўнік геаграфіі ў сярэдняй школе №18.

 

У спіс з такой зарплатай трапілі і вакансіі творчых прафесій: артыстр аркестра і артыст дапаможнага саставу тэатра ў Драмтэатры. Драмтэатр таксама шукае слесара па рамонту і абслугоўванню сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, а яшчэ краўца.

 

На Гродзенскай фабрыцы гародніны 2,2 млн атрымае слесар-рамонтнік з вопытам працы. Прыбіральнік столькі атрымае на кансервным заводзе, у філармоніі і ў “Цветліце”, у гімназіі №7 і ў ГрДУ.

 

Такія ж зарплаты ў бальніцах і паліклініках для: электраманцёра ў Гарадской клінічнай бальніцы №4, памочніка ўрача-гігіеніста і фельдшара-валеолага ў Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, інструктара-валеолага ў паліклініцы №5, санітара ў абласной інфекцыйнай бальніцы, санітара і ваншчыцы ў абласным клінічным цэнтры.

 

Столькі атрымае інжынер-канструктар на “БелТапазе”, масажыст у абласной школе вышэйшага спартыўнага майстэрства, мадэльер-закройшчык у “Сілуэце”, афіцыянт у “Калізеі”, кухонны працаўнік ў рэстаране “Вена” і повар са стажам у Гроднааблкінавідэапракат.

 

Фірма “Медватфарм” прапануе вакансіі з такой зарплатай для людзей з інваліднасцю: сезонную для апальшчыка і сталую для лабаранта і наладчыка аўтаматычных ліній і станкоў. Інвалідаў чакаюць і на прадпрыемстве “ИнваШанс” у якасці камплектаўшчыкаў матэрыялаў і тэрмаапрацоўнікаў швейных вырабаў.

 

2 300 000

 

Такая зарплата чакае медсястру ў Цэнтральнай гарадской паліклініцы, укладчыка пакрыцця для падлог у ІП Сербіна, повара ў яслях-садзе №3 і афіцыянта ў кафэ “Пелікан”.

 

2 350 000

 

Столькі атрымае медсястра ў Гарадской паліклініцы №4.

 

2 360 000

 

За такія грошы Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца шукае рэнтгеналабаранта і дзвюх медсясцёр.

 

Самыя высокааплачваемыя вакансіі

 

6 800 000

 

Столькі абяцаюць кіраўніку аддзела ў “Альфа-Банку” са стажам на кіруючых пасадах не менш за пяць год.

 

7 000 000

 

Такая зарплата чакае кіроўцу аўтамабіля ў ЧТУП “Оптимальцентр” са стажам працы не менш за два гады.

 

7 732 000

 

Столькі атрымае кіраўнік філіала “Белорусский банк развития Республики Беларусь”. Яму трэба мець вышэйшую адукацыю, вопыт на кіруючых пасадах не менш за 15 год і спецыяльныя веды.

 

8 000 000

 

Такая зарплата ў кіраўніка філіалу №1 “ГродноТоргСервис”. На пасаду запрашаюць людзей з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы ў гандлі не менш за пяць год. Столькі ж гатовыя заплаціць повару 5-6 разрада з вопытам працы не менш за два гады і з абавязковым веданнем усходняй кухні ў ООО “Кірліт”.

 

9 800 000

 

Столькі атрымае кіраўнік аддзялення “Альфа-банка”. Прэтэндэнт павінен мець стаж працы на кіруючых пасадах па профілю аддзялення не менш за пяць год.

 

Самай высокааплачваемай вакансіяй апошніх месяцаў была праца нападаючым у ХК “Нёман” – клуб прапанаваў 17 млн у месяц. Праўда, яна ўжо не актуальная.