У Гродне прайшоў канцэрт у падтрымку Арцёма Сердзюка (фота)
У Моладзевым цэнтры “Гродна” прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку вядомага гарадзенца – гітарыста шматлікіх метал-гуртоў Арцёма Сердзюка. Арцём ужо два гады хварэе на гепаціт C і зараз яго сябры спрабуюць сабраць грошы на лячэнне. Першы дабрачынны канцэрт прайшоў у польскім Кракаве, яшчэ адзін запланаваны ў Мінску.