Пад Гродна прайшоў другі фестываль “Эхо” (фота)
Першы фестываль “Эхо” прайшоў у гэтым жа месцы год таму і быў прысвечаны дзесяцігоддзю гурта Earworm. Тады ён менш рэкламаваўся і быў хутчэй “для сваёй тусоўкі”. Гэтым разам фэст меў крыху большы маштаб, але захаваў сяброўскую атмасферу.
“Эхо” – безумоўна самы альтэрнатыўны гарадзенскі фестываль. Noize, post-rock, ambient, авангард і электроніка – пад Гродна гучала музыка для аматараў арыгінальных і далёка не масавых жанраў.
Гарадзеншчыну на фэсце прадстаўлялі “Демонтаж характера” з Гродна і one-man-band “.К” з вёскі Суботнікі, які нядаўна запісаў вельмі цікавы альбом “УніСон”.
Мінчукі Delay FM паказалі рэдкі ў Беларусі інструмент – тэрменвокс. У гурце грае той самы Арцём Атрашэўскі, які выступаў сольна на фестывалі “Твой стыль” у 2012 годзе.
Выступілі таксама Alesha give me a chance і Astralapithecus (абедзве каманды з Мінска), а хэдлайнерамі фэсту былі мінскі гурт Port Mone і маскоўскі Awott (Asian Women On The Telephone).
Ноччу тыя, хто застаўся ў “Вялесе”, маглі паслухаць міксы ад дзі-джэяў Schmoltz, Alex L і Nobel.
Відэа Андрэя Ломава