Дзіўная акцыя супраць наркотыкаў: гарадзенскі поп-гурт спяваў на рэйках (фота)
Гэтак выглядала акцыя маладога гарадзенскага поп-гурта “3D”, арганізаваная сумесна з транспартнай міліцыяй. Традыцыйна, больш за ўсё на акцыі было фатографаў і аператараў.
Два хлопцы ў белым з надпісамі “дабро” і “сяброўства” перамаглі хлопцаў у чорным з надпісамі “спайс” і “гераін”, пасля чаго вызвалілі “палонных”. Цягнік спыніўся за некалькі метраў да ўдзельнікаў перформансу.
Такім дзіўным чынам арганізатары хацелі паказаць жахлівыя адчуванні наркамана, на якога быццам бы едзе вялікі цягнік.