Dzień Dzievačak: Akute наведалі Гродна са святочным канцэртам

Публіка з вялікім імпэтам вітала гурт на сцэне Alpha Centauri і той не расчараваў. Музыкі плённа адыгралі песні са старых альбомаў і дзве новыя, якія яшчэ не былі запісаныя.

“Тут адны дзяўчаты! А дзе слэм?” – засмуціўся знаёмы. Сапраўды, колькасць дзяўчат зашкальвала. Былі сярод фанатаў Akute і нешматлікія хлопцы, але збольшага яны прыйшлі за кампанію з каханымі. Затое дзяўчаты шчыра адрываліся: скакалі, спявалі, ды крычалі, асабліва, калі Стас Мытнік зняў кофту і застаўся ў футболцы. Гэта быў іх дзень.

Тым часам музыкі расказвалі пра асаблівую аўру Гродна: “Калі б мы не прыехалі, тут заўсёды ззяе сонца. Сёння яго доўга не было, але калі мы пад’язджалі, з’явілася”.

Музыкі, як і слухачы, засталіся задаволеныя канцэртам, ды паабяцалі прыязджаць часцей. А пакуль у іх планах некалькі канцэртаў за мяжой і праца над новай канцэртнай праграмай.