Trubetskoy сабраў у гарадзенскім Alpha Centauri каля 700 чалавек (фота)

, | Без катэгорыі

“К нам приехал Трубецкой” – весела сустрэлі гурт фанаты. Пасля распаду “Ляписа Трубецкого” музыкі з калектыву працягваюць канцэртную дзейнасць. Асноўным вакалістам стаў Павел Булатнікаў – другі вакаліст “Ляпісаў”. Цяпер гурт па-за забаронай у Беларусі.

20 лютага ў рамках туру па краіне Trubetskoy завітаў у гарадзенскі клуб Alpha Centauri. Музыкі сыгралі хіты з розных альбомаў. Але некаторыя песні ўвагай абышлі, хаця фанаты і прасілі заспяваць “Грай” і “Воины света”.

Новы гурт працягнуў традыцыю пісаць песні на вершы беларускіх паэтаў і прадставіў песню “Паэт” на верш Максіма Багдановіча.

 

На канцэрце прадавалі адмысловыя майкі, брэлкі, магніты і нават запалкі з сімволікай гурта.


 

Некаторыя прыхільнікі “класічных ляпісаў” з Міхалком і бчб-сцягамі праігнаравалі выступ гурта. Але знайшлося нямала тых, хто прыйшоў менавіта на ранейшага “Трубецкого”.