Гарадзенцы на Марсе. Гурт “СпіноюДаСонца” адыграў на фэсце “MAPC RockFest+Lasertag”

Музыка гучала на фестывалі з 11 гадзін раніцы. Праўда, публікі ў такі час было яшчэ мала. Наведвальнікі “падцягнуліся” на “Рокаш”, “Дай Дарогу” і Neuro Dubel. На працягу дня на “Марсе”  выступілі 15 калектываў: Armset, SofiAn, “Белыя”, “Скрыжалі”, “Музкультура”, Reason Game, “Без паники”, “Неизвестный маршрут”, “Амарока”, “Рокаш”, Ferris Wheal, “Дай Дарогу”, “СамПроцесс” і  Neuro Dubel.

 

 

1 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

2 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

 

Сярод іншых выступілі гурт з Гродна “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры”. 

 

– Арганізатары сустрэлі нас па-сяброўску, адразу паказалі ўсё, што дзе, што як. “Грымёрка” была файная, – кажа вакаліст Уладзь. –  Тое, што мала людзей – не праблема арганізатараў, гэта людзі ўжо такія. Ім зорак падавай. Восы ляталі, бясілі, але што зробіш. Прыемна было пайграць, калі браць агулам. Даволі танная ежа і піва – моцны плюс. І падбор гуртоў, канешне, добры. Агулам – някепска атрымалася. 

 

 

Вядоўцы праводзілі конкурсы з шарыкамі, танцамі і адгадваннем мелодыі на “марсіанскай” мове. Прызы прадастаўляла крама інтымных тавараў sexus.by.

 

 

На тэрыторыі фестывалю можна было выпіць хатняга ліманаду і квасу, паесці шашлыкоў і сытных дранікаў і пакурыць кальян.

 

 

А таксама пастраляць у ціры ці з лука, пайсці на скаладром і абсыпаць адзін аднаго бяспечнымі фарбамі холі.

 

 

У турніры па лазертаг прынялі ўдзел 9 каманд.  Першае месца заняла каманда Enterprise з клуба Laserwar.by, трэцяе – Hellsing з Team Game і “Варяги” з таго ж клубу. Турнір арганізаваў лазертаг клуб “Team Game”. Прызеры атрымалі памятныя падарункі.

 

 

 

– Калі мы выбіралі назву фестываля, я ўзгадала, што я дзяўчына-Овен, а мая планета – Марс. Так і знайшлі назву, – кажа галоўная арганізатарка ці, як яна сябе называе, “прэзідэнт Марса” Святлана Рамонка.

 

 

Гэта яе першая спроба арганізаваць фестываль. Святлана прызнаецца, што чакала больш людзей, але рада ўсім, хто адгукнуўся і прыйшоў. У планах – канцэрты, фестывалі і больш супрацы з прэсай.

 

3 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

4 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

5 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

8 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

9 align=”” alt=”MAPC RockFest+Lasertag” width=”725″ height=”483″ >

э