Батанічны сад Наталлі Канюк папоўніўся рэдкімі дрэвамі. Каб іх захаваць усталююць камеры
Ужо пяць гадоў у парку Жылібера краязнаўца Наталля Канюк адраджае батанічны сад, які ў XVIII стагоддзі быў у Гродне. Дзякуючы Наталлі і неабыякавым гародзенцам тут з’яўляюцца расліны, якія былі некалі ў батаніка Жылібера.