На суботніку ў Гродне чыноўнікі “рэанімавалі” стары стадыён “Абутнік”
На полі прыбралі камяні, бо хутка тут мае з’явіцца новы газон, тэрыторыю ўпарадкуюць і паставаць распранальні. Забыты стадыён да лета павінен атрымаць новае жыццё.
Палову грошай, якія зарабілі на суботніку, накіруюць у рэспубліканскі бюджэт, рэшту – каля 3,2 млрд рублёў – адправяць на ўтрыманне летніх аздараўленчых летнікаў для дзяцей, а таксама на ўладкаванне мемарыяла Першай сусветнай вайне ў Смаргоні.