Фотофакт: Две утки прошлись по Советской и стали звездами

Як качкі трапілі на Савецкую, цяжка сказаць, але яны адразу сталі мясцовымі зоркамі. Ці не кожны, хто праходзіў побач, рабіў ім фота.

 

 

Некаторым удавалася нават карміць з рук дзікіх качак. Неабыякавыя спрабавалі прагнаць птушак дзеля іх уласнай бяспекі, але качкі вярталіся. “Гэта пара, напэўна, у загс ідзе, не перашкаджайце ім“, – cказаў выпадковы мiнак.

 

 

Гарадзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі лічыць, што птушкі ў цэнтры горада апынуліся выпадкова і карміць іх гарадзенцам было не варта:


“Калі птушкі не адчуваюць непасрэдной пагрозы ад людзей, яны могуць падпускаць чалавека вельмі блізка. Аднак карміць дзікіх птушак не трэба, нават калі вы жадаеце ім “дапамагчы” – яны павінны самастойна знаходзіць дастаткова ежы для сябе там, дзе яны жывуць. Калі яе не хапае – пералятаць і выбіраць лепшае месца. Да таго ж, наша ежа – гэта не ежа для качак і іншых дзікіх птушак. Мы можам больш нашкодзіць ім, чым дапамагчы”.


align=”” alt=”утка утки Гродно улица Советская” width=”725″ height=”544″ >