За каго заўзеюць гарадзенцы на Еўра-2016?
Сёння ў Францыі дадуць старт чэмпіянату Еўропы-2016 па футболе, які пройдзе на 10 стадыёнах ў 9 гарадах краіны. Турнір будзе доўжыцца цэлы месяц, у ім бяруць удзел лепшыя каманды кантыненту. Зборная Беларусі ў чарговы раз не прабілася на Еўра, але ў нашай краіне гэты чэмпіянат любяць і чакаюць з нецярпеннем. “Твой стыль” выйшаў на вуліцы Гродна і даведаўся, за каго гарадзенцы будуць заўзець сёлета.