За каго заўзеюць гарадзенцы на Еўра-2016?

|

 

У спаборніцтве ўпершыню ў гісторыі возьмуць удзел 24 каманды. На мінулым Еўра-2012 ва Украіне і Польшчы барацьбу за званне мацнейшай вялі 16 зборных.

 

На цяперашнім турніры каманды будуць падзеленыя на 6 груп – па 4. Дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта па выніках групавога турніру аўтаматычна трапляюць у плэй-оф, 1/8 фіналу.

 

Таксама туды праб’юцца чатыры лепшыя каманды з ліку тых, што занялi 3-я месцы. Пачынаючы з 1/8 фіналу каманды будуць спаборнічаць па сістэме на выбыванне.