У Гродне выбіраюць лепшых супрацоўнікаў ДАI Беларусі

|

9 чэрвеня з самай раніцы інспектары ДПС спаборнічалі ў хуткасным манеўраванні, далей – фізічная і медыцынская падрыхтоўка, а таксама выкананне прыёмаў барацьбы.

 

 

У 15.00 супрацоўнікам прыйдзецца пазмагацца ў складаным конкурсе – ручным рэгуляванні.

 

На адным з самых складаных скрыжаванняў горада – Паповіча і Савецкіх памежнікаў – адключаць святлафоры, і інспектарам прыйдзецца паказаць, як яны могуць рэгуляваць рух у ручным рэжыме.

 

У пятніцу, 10 чэрвеня, пройдуць не менш відовішчныя конкурсы – “міліцэйскі біятлон” і агнявая падрыхтоўка.