Гарадзенцы стварылі ў Вконтакте сацыяльны будзільнік

Скарыстацца паслугай проста. Трэба зайсці на сайт (групу) будзільніка і пакінуць заяўку з просьбай абудзіць вас у пэўны час. У прызначаную гадзіну патэлефануе чалавек, які вас выбраў, і будзе будзіць так, як палічыць патрэбным. Усё залежыць толькі ад яго фантазіі і пачуцця гумару. Калі ён захоча, то можа прачытаць верш, праспяваць песню, зладзіць розыгрыш ці наадварот абудзіць далікатным і прыгожым голасам.

 

Андрэй, аўтар праекта, кажа, што яго каманда толькі пачынае працу і ў першы час магчымыя некаторыя збоі.


“Апошнім часам я стаў заўважаць, як моладзь стала тануць у сацыяльнай руціне. Зараз мы звяртаемся ў сацыяльныя сеткі, каб знайсці кампанію, што-небудзь прадаць ці купіць, даведацца пра сакрэт і г.д. Я падумаў, а чаму б праз сацыяльныя сеткі, нам не выйсці на новы ўзровень?” Так з’явілася ідэя будзіць людзей праз сацыяльныя сеткі. Андрэй лічыць, што гэта павінна зацікаваць гарадзенцаў, бо ў Беларусі падобных задумак больш няма. Пакуль каманда яшчэ шукае вопытных адміністратараў, якія дадуць патрэбны штуршок у масы.


Хто робіць званкі?


Нумар тэлефона з інфармацыяй, якія ўдзельнік размясіў у групе, бачаць падпісаныя на суполку людзі. Гэта значыць, будуць абуджаць самі падпісчыкі. “Магчыма, нам удасца аб’яднаць людзі і нават знайсці чыйсьці лёс, дзякуючы толькі аднаму званку?” – разважае Андрэй.

 

align=”” width=”725″ height=”366″ >