Гарадзенцам прапануюць праплыць на ладдзі па Нёмане да Клайпеды. Візы бясплатна
“Мы запрашаем усіх жадаючых, пачынаючы з 18 гадоў, у незабыўнае трохтыднёвае падарожжа па Нёмане ў Балтыйскае мора. Паход будзе на сапраўднай сярэднявечнай ладдзі эпохі вікінгаў. Не кажны дзень ёсць магчымасць сядзець за вяслом баявога карабля або кіраваць ветразем, начаваць у лагеры на беразе, праходзячы ўсё далей і далей па запланаваным маршруце”, – распавядае прадстаўнік суднаходнага праекта “Попутный ветер” Мікіта Канончык.
Старт мерапрыемства з Гродна запланаваны на 10 ліпеня. Канчатковая кропка – фестываль “Свята мора” ў Клайпедзе. Прадстаўнікі “Попутного ветра” аказваюць бясплатную візавую падтрымку.
Кожны ўдзельнік праекта павінен будзе заплаціць унёсак, за кошт якога будзе арганізавана транспарціроўка карабля пад’ёмнымі кранамі і грузавіком, ежа і пітво на ўвесь час паходу (на каманду з 16 чалавек), дарога назад на мікрааўтобусе. Унёсак за ўдзел складае 350 долараў
“Цiкавяцца многiя. Для нас пэўная мэта – 16 чалавек. На жаль, з рэканструктарамi не атрымалася паплысці, будзем спрабаваць рабіць турыстычную экспедыцыю са звычайнымі людзьмі. У Клайпедзе наша каманда будзе прадстаўляць Беларусь на фестывалі, куды прыедуць удзельнікі з усяго свету”.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах:
+375299950479 VELCOM
+37580292672233 МТС