“Каб не курачкі, я б не выжыла”. Як бабуля Геня трымае курэй у цэнтры Гродна

|

Шаснаццаць гадоў таму бабуля Геня вярнулася ў Гродна, дзе некалі прапрацавала ўсё жыццё. Нарадзілася ж яна ў вёсцы Беражаны і колькі сябе памятае, у яе сям’і заўсёды была вялікая гаспадарка: некалькі кароў, цяляты, свіннi, гусі і куры. Таму і ў горадзе сталая жанчына не абыходзіцца без жывёл.

Каштан Элізы Ажэшкі ў Гродне можа не перажыць наступнай зімы

Каштан, якому зараз прыкладна 150 год, знаходзіцца зусім побач з домам-музеем Ажэшкі. Калі дом-музей мае статус гістарычнай каштоўнасці, хоць па факце з’яўляецца толькі копіяй сапраўднага дома Ажэшкі, зробленай за савецкім часам, каштан ніякага статусу не мае і балансуе на мяжы жыцця і смерці, піша “Гродзенскі зялёны партал”.

Вясне дарогу! Надвор’е у Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ўсталюецца вясенняе надвор’е з плюсавымі тэмпературамі і дажджамі.

Пакуль у кірсе рамонт, Пасху гарадзенскія лютэране сустрэлі ў доме абшчыны

Упершыню за апошнія гады гарадзенскія лютэране адзначылі Вялікдзень не ў храме, а ў доме абшчыны. У самой кірсе пачаўся рамонт інтэр’ераў, які не праводзілі з часоў пабудовы царквы.

“Нашы танцы незвычайныя”. У Гродне прайшоў фестываль “У стане танца”

Чаруючыя рухі, яркія і адкрытыя касцюмы, незвычайная музыка – усё гэта і многае іншае можна было ўбачыць увечары 26 сакавіка ў малой зале Драмтэатра. У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль па танцавальным кірунку Tribal Fusion, на які прыехалі госці з Масквы, Гомеля і Мінска.

У гарадзенскім заапарку папаўненне ў сямействе лам

Папаўнення лам у гарадзенскім заапарку чакалі даўно. Апошні раз паўднёвамерыканская жывёла размнажалася яшчэ да рэканструкцыі звярынца – больш за пяць гадоў таму.

Экзатычныя папугаі “прыляцелі” ў Гродна на месяц

|

Больш за 30 экзатычных папугаяў з віцебскай калекцыі, якіх можна пабачыць у Гродзенскай выставачнай зале, прыняслі з сабой сапраўдную вясну. Выстава адкрылася 26 сакавіка, птушкі затрымаюцца ў Гродне на месяц.

Да 1 красавіка можна запісаць дзіця ў садок, дзе вучацца па-беларуску

Да 1 красавіка 2016 года бацькі могуць падаваць заявы ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна Гродна для навучання дзетак у дзіцячым садку па-беларуску. Да канца жніўня у садках будуць cфармаваны групы на падставе пададзеных заяў. Колькасць беларусаў у гарадах, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школах і дзіцячых садках на беларускай мове, з кожным годам павялічваецца. А ў Гродне садок з беларускамоўнай групай хутка чакае сур’ёзная мадэрнізацыя.

Студэнт каледжа захапіўся гісторыяй і пачаў здымаць відэаэкскурсіі па Гродне

Для тых, хто не надта любіць хадзіць у музеі і наведваць гістарычныя славутасці горада, студэнт Павел Волкаў стварае адмысловыя віртуальныя туры. Першыя дзве працы прысвечаны Старому і Новаму замкам. У будучыні гарадзенец плануе зрабіць відэа пра кожную славутасць горада.

У Гродне паказалі “свет на кончыках пальцаў”: пяць кніг для дзяцей, якія слаба бачаць

|

У Спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку 23 сакавіка прэзентавалі пяць “цёплых кніг”. Гэта рукатворныя кнігі для дзяцей, якія слаба бачаць. Кожны разварот складаецца з тэкста і аб’ёмістай выявы персанажа. “Кнігі будуць карысныя не толькі дзецям, якія дрэнна бачаць, але і аўтыстам, дзецям, якія адстаюць у развіцці, і ўсім дзецям для агульнага развіцця”, – кажуць стваральнікі кніг.