Пакуль у кірсе рамонт, Пасху гарадзенскія лютэране сустрэлі ў доме абшчыны

“Цяснота — не крывота” – менавіта так каментуюць прыхаджане іх цяперашняе становішча. Напярэдадні вялікай даты – 500-годдзя рэфармацыі – якое лютэране адзначаць у 2017 годзе, храм цалкам адрамантуюць.

 

Мы радыя, што ўсярэдзіне нашага храма ўпершыню за 105 гадоў ідзе рамонт. Плануем, што да чэрвеня ўсе працы будуць завершаны, каб мы змаглі ўрачыста адкрыць наш храм. Але ўсе асноўныя ўрачыстасці запланаваны на наступны год. 2017 год – у нас юбілейны, увесь свет, у тым ліку і мы, будзем адзначаць 500-годдзе рэфармацыі. І наш храм будзе паўторна асвечаны“, – распавёў пастар Уладзімір.

 

Для пратэстантаў Пасха з’яўляецца другім па важнасці святам пасля Раства. Традыцыйна пратэстанты святкуюць Пасху ў адзін дзень з каталікамі.

 

 

У гэта светлае і цёплае нядзельнае свята, пасля ранішняй малітвы і спеваў, дзецям даюць падарункі, а дарослыя сядаюць за вялікі пасхальны стол.

 

 

Кожны год у лютэранскай царкве праходзіць абрад канфірмацыі, калі хтосьці з гараджан жадае ўступіць у шэрагі лютэран. У гэтым годзе абрад правялі ў Пасху. Маладая дзяўчына перайшла з праваслаўя ў пратэстантызм. На сур’ёзнай жыццёвай падзеі прысутнічала і яе мама, якая, дарэчы, з’яўляецца каталічкай.

 

align=”” width=”725″ height=”483″ >