“Мой кот аднойчы замест мышы прынёс выдру”: цэнтр Гродна аблюбавалі норкі ды іншыя пухнатыя
Ужо каторы дзень гарадзенцы абмяркоўваюць у інтэрнэце з’яўленне норак ля Нёмана ў цэнтры Гродна. Для гараджан гэта падзея ўнікальная, а вось для мясцовых жыхароў, якія жывуць каля самога Нёмана, норкі – звычайна з’ява.