Гарадзенцам нагадалі пра іх знакамітага земляка Льва Бакста

|

Імя гарадзенца вядома ва ўсім свеце. У 2016 годзе рашэннем Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА было абвешчана, што год будзе насіць імя Бакста.

У Гродне няма дома-музея знакамітага мастака, сцэнографа і мадэльера, але ёсць вулiца, пра якую нажаль нiхто не ведая.  Яна знаходзіцца на гарадской акраіне – у Фабрычным.

Яшчэ не вядома, цi прыедзе ў Гродна выстава “Час і творчасць Льва Бакста”, прымеркаваная да 150-годдзя мастака, якая зусiм нядаўна выстазлялася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. 

Жыццёвы шлях мастака

Нарадзіўся Бакст (сапраўднае імя Лейба Хаім Ізраілевіч Розенберг) у 1866 годзе ў Гродне,  у сям’і габрэйскага вучонага-талмудыста. Свой творчы шлях Бакст пачынае ў Санкт-Пецярбургу, дзе ўладкоўваецца вольным слухачом у Акадэмію Мастацтваў.  Зарабляе ілюстрацыяй кніг, удзельнічае ў выставах суполкі акварэлістаў. На сваёй першай выставе бярэ псеўданім Бакст – скарочанае прозвішча сваёй бабулі – Бакстэр. У 1893-1897 жыве ў Парыжы. Прымае ўдзел у заснаванні часопіса “Свет мастацтва”. Графіка Бакста, надрукаваная ў гэтым часопісе, прыносіць яму вядомасць.  

У Парыжы раскрываюць талент Бакста ў поўнай меры.   У Францыі, дзе мастак стала жыў з 1907 года, на яго падзейнічала духоўная свабода, творы сталі больш смелымі ды пачуццёвымі. Дынамічныя формы, эратычнасць – характэрная асаблівасць, якая зрабіла яго творы наватарскімі ў свеце тэатральнага мастацтва.

У апошнія гады жыцця Бакст шмат працаваў – тэатр, заказныя партрэты, лекцыі, літаратурная дзейнасць. Ён будаваў новыя планы, але ўлетку 1924 года падчас рэпетыцыі спектакля мастак адчуў сябе кепска, і яго адвезлі ў бальніцу. Лёс адмерыў яму яшчэ пяць месяцаў жыцця. Напярэдадні Новага, 1925 года Льва Бакста хаваў увесь мастацкі і тэатральны Парыж. У апошні шлях майстра праводзілі з вайсковымі ўшанаваннямі: па ўсталяванай у Францыі традыцыі так паступаюць з людзьмі, узнагароджанымі ордэнам Ганаровага легіёна. На сённяшні дзень адна з парыжскіх вуліц носіць імя нашага земляка.

align=”” width=”725″ height=”544″ >