“Мой кот аднойчы замест мышы прынёс выдру”: цэнтр Гродна аблюбавалі норкі ды іншыя пухнатыя

Адзін журналіст заўважыў, сфатаграфаваў – і панеслася. Але ж мала хто ведае, што гэтыя норкі жывуць ля Нёмана ўжо доўгія гады, можа гадоў 10“,- распавядае ўладальнік дома на беразе Нёмана Валерый.

 

За апошнія гады гарадзенец назіраў не толькі норак, але выдраў і баброў. 

 

Гэта цяпер бераг пачысцілі і няма хмызнякоў. А раней усё было зарослым і хапала розных жывёл. Быў у мяне кот, які любіў паляваць. Замест мышэй ён прыносіў мне норак. Ён іх не еў, а проста душыў. Адзін раз і выдру прынёс. Мне давялося некалькі разоў бачыць і баброў, але іх цяпер ужо не бачна”.

align=”” width=”725″ height=”439″ >

Норка трапіла ў аб’ектыў карэспандэнта газеты “Гродзенская праўда”

 

Валерый распавядае, што нару, дзе жывуць жывёлы, зараз затапіла. А яшчэ ўлетку падчас засухі можна было часцяком убачыць маленькіх жывёл, якія цягалі рыбу ў свае норы. Былі і выпадкі, што тыя ж норкі кралі рыбу з сетак у рыбакоў. 

 

Для гараджан гэтыя жывёлы унікальныя, яны ўжо кожны дзень гадзінамі выглядваюць гэтых норак. Вунь і тэлебачанне амаль цэлы дзень стаіць. Але не хочацца, каб гэтым жывёлам надавалі столькі ўвагі. Яны пражылі ў мяне 10 гадоў, хай і яшчэ столькі ж пражывуць. Пра іх выдатна ведаюць і рыбакі, але яны іх не ганяюць, а нават падкормліваюць“. 

 

На загалоўным здымку Валерый паказвае месца, дзе летам была нара норак.