У прыватным сектары ў Гродне знайшлі “лішнія” соткі. Іх адбяруць ва ўладальнікаў і прададуць з аўкцыёну

|

Былую вёску Вішнявец, якую ўжо даўно акружылі шматпавярховікі, будуць ушчыльняць. Па закону гараджане не могуць мець такія вялікія ўчасткі, таму іх “абрэжуць” і дадаткова забудуюць. Прадстаўнікі гарадской адміністрацыі 20 студзеня сустрэліся з жыхарамі прыватнага сектара ў актавай зале школы №38. Праз “дзяржаўную неабходнасць” ва ўладальнікаў дамоў з’явяцца новыя суседзі.

Выпускнік ГрДУ Пэн Шэнь працуе ў гарадзенскай школе: выкладае кітайскую мову і вучыць рабіць сушы

|

З кастрычніка 2015 года ў сярэдняй школе №38 два разы на тыдзень праходзіць факультатыў кітайскай мовы. Праводзіць яго Пэн Шэнь – былы студэнт ГрДУ з Кітая. На апошніх занятках, якія прайшлі 18 студзеня, ён вучыў дзяцей рабіць сушы.

Мода на беларускі стыль дабралася ў Гродне і да рыбалоўных крамаў

|

У “Рыбацкай краме” па вул. Тэльмана можна купіць гачкі ды атрымаць бясплатна арнаментаваную стужку.

Сотні гарадзенцаў наведалі Вадохрышчанскія купанні на Юбілейным возеры

|

У аўторак 19 студзеня сотні гарадзенцаў згодна старой праваслаўнай традыцыі акунуліся ў ледзяную ваду Юбілейнага возера.

Ад чарговага старога дома ў цэнтры Гродна застанецца толькі фасад

|

Стары будынак па вуліцы Кірава 3, так доўга чакаў рэканструкцыі, што цяпер з-за крытычнага стану ад яго пакінуць толькі фасад.

Адпачыць, узгадаць дзяцінства, пакарміць вавёрку: як гарадзенцы катаюцца на лыжах у Румлёве (+спіс пракатаў)

|

Снег даў нагоду гарадзенцам прыпомніць, што лыжны шпацыр – адна з найпрыемнейшых зімовых атракцый, добрая нагода адкласці ў бок паўсядзенныя турботы і магчымасць падняць настрой. У Румлёўскім парку 17 студзеня гаражане асвойвалі нанова бегавую трасу, каталіся з горак і кармілі ручных вавёрак.

У Парэччы асвяцілі 14 тысяч бутэлек Вадохрышчанскай вады (+ФОТА)

|

Напярэдадні Вадохрышча, 18 студзеня, мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, у саслужэнні дыяканаў Пакроўскага сабора, здзейсніў Чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна.

Зацішша пасля цыклонаў: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На працягу тыдня ў Гродне ўсталюецца тыповае зімовае надвор’е, тэмпература паветра не будзе апускацца ніжэй за -12°, без ападкаў.

Сотні дзяцей у Дзень снегу наведалі самую вядомую горку горада

|

На выходных, 16 і 17 студзеня, у Гродне ў пяты раз спрабавалі адзначыць Сусветны дзень снегу. З гэтай нагоды ў суботу падрыхтавалі спецыяльныя мерапрыемствы ў Каробчыцах, але з-за неўзгаднення свята як такога не атрымалася. У нядзелю ж гараджане самі зладзілі сабе свята і адправіліся на мясцовыя снежныя горкі.

У Дзень ратаўніка МНС зладзіла паказальныя выступы каля Юбілейнага возера

|

Кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС правяло прэс-канферэнцыю, а ратаўнікі паказалі, як знаходзяць чалавека ў вагні нават пры +500 па Цэльсію.