У Парэччы асвяцілі 14 тысяч бутэлек Вадохрышчанскай вады (+ФОТА)

|

Такая традыцыя існуе ўжо больш за дзесяць гадоў. Усё пачалося з невялікага асвячэння вады, а сёння вадохрышчанскай вадой забяспечваюцца ўсе храмы Гарадзеншчыны.


– У гэтым годзе мы выпусцім 14 тысяч бутэлек, гэта менш чым летась, бо адна царква адмовілася. Ваду асвяцілі, далей яна падаецца ў цэх разліву. Наколькі ведаю, хапае дадаць адну кроплю вадохрышчанскай вады, каб увесь сасуд меў святую ваду. І фізікі даказалі, што гэтая вада валодае незвычайнымі ўласцівасцямі, – расказаў начальнік цэха разліву мінеральнай вады ААТ “Молочный мир” Аляксандр Курман.

 

 

Ваду з асвечанай артэзіянскай свідравіны глыбінёй 256 метраў разліваюць у паўтаралітровыя ПЭТ-бутэлькі без дадання газу. Набыць такую ваду можна будзе ў храме. Летась бутэлька каштавала каля 30 тысяч рублёў.