Фотафакт: У гродзенскім заапарку атрымалася вывесці плацінавых ліс

, |

Доўгія гады ў заапарку спрабавалі вывесці ўнікальны гібрыд. Сёлета эксперымент па злучэнню рыжай самкi з серабрыста-бурым самцом даў станоўчы вынік.

Не бывае злачынства без слядоў. Як працуюць гарадзенскія судовыя эксперты

|

Марат і Аляксандр знаёмыя даўно. Марат адклікнуўся на просьбу сябра пазычыць яму грошай. У дамоўлены час Аляксандр прыйшоў вяртаць пазыку. Праўда, Марату здалося, што грошы несапраўдныя… Аляксандр яго забіў. Такі сцэнар забойства расследавалі журналісты разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Злачынства зымітавалі, каб паказаць асаблівасці працы экспертаў. Мерапрыемства было прымеркавана да трохгоддзя існавання камітэту, якое адзначылі 14 красавіка.

Да 60-гадовага юбілею Гродзенскi парк атракцыёнаў адкрые новыя каруселі

Права арэнды зямлі ў парку Жылібера для размяшчэння атракцыёнаў прадалі за 2 млрд рублёў. Аўкцыён праходзіў у гарвыканкаме 19 красавіка. Бліжэйшыя 20 гадоў пляцоўкай у парку працягне карыстацца ТАА “Гродзенскі парк атракцыёнаў”, які мае сямігадовы досвед працы ў гэтым месцы.

Мечыслаў Гой правёў эксперымент: праверыў рэагаванне хуткай дапамогі ў Гродне

|

Незадаволеныя грамадзяне, якія сцвярджаюць, што ў Гродне хуткая дапамога на месца здарэння едзе не так ужо і хутка, былі заўсёды. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў праверыць, ці ёсць такая праблема насамрэч.

У Гродне пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. У якіх школах можна вучыцца па-беларуску?

З  19 красавіка па канец траўня ў школах адбудуцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Большасць бацькоў ужо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы!

Фотафакат: На Пралетарскай праваліўся асфальт – леташняя ліўнеўка не вытрымала напору вады

|

Залева, якая ўвечары 17 красавіка ператварыла вуліцы Гродна ў рэкі, падмыла асфальт на вуліцы Пралетарскай – машыны ледзь не правальваліся пасярод дарогі.

У Гродне пасля першай сёлетняй навальніцы дрэва павалiліся на дзiцячую пляцоўку

|

Некалькі вялікіх галін упалі на дзiцячую пляцоўку па вуліцы Болдзіна 18 красавіка. На шчасце, гэта здарылася ноччу. Пра здарэнне паведаміў “Твайму стылю” мясцовы жыхар Яўген, які каля гадзіны ночы вяртаўся дадому. Гарадзенец занепакоены, бо на пляцоўцы гуляюць дзеці. Вясной у горадзе праводзіцца планавае пілаванне дрэў, але ў гэтым месцы старыя галіны яшчэ не абразалі.

Моцны вецер і дажджы: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове тыдня пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. У ранішнія гадзіны прагназуецца слабы туман, днём — кароткачасовыя дажджы. 

Гурт The Prodigy зацаніў татуіроўкі гарадзенца

|

На мінскім канцэрце The Prodigy, які адбыўся 13 красавіка, ажыццявілася мара 27-гадовага гарадзенца Сяргея, які змог асабіста сустрэцца са сваімі кумірамі. Перад самым канцэртам музыкі вылучылі хлопца з натоўпу і ацанілі яго татуіроўкі, а таксама сфатаграфаваліся з ім на памяць.

Сабачкі, байкеры і бацькі з дзецьмі. Як адкрывалі мотасезон-2016 у Гродне

|

Гродзенскія байкеры ў суботу, 16 красавіка, традыцыйна праехалі праз горад, каб разам адсвяткаваць адкрыццё сезона.