Да 60-гадовага юбілею Гродзенскi парк атракцыёнаў адкрые новыя каруселі

У кіраўніцтве парка паведамілі, што ў бліжэйшы час запланавана ўсталяваць некалькіх новых атракцыёнаў ад вядучых сусветных вытворцаў.


“Мы фанаты сваёй справы і будзем рабіць усё, каб парк у Гродне стаў лепшым у Беларусі. Бо гродзенскаму парку атракцыёнаў у гэтым годзе 60 гадоў – гэта ўжо гісторыя горада, якая мае права на існаванне. У многіх гарадах пешаходная вуліца заканчваецца чымсьці цікавым. У нас яна скончыцца унікальным паркам“, – расказаў адміністратар парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

 

У гэтым годзе сезон у парку атракцыёнаў адкрыецца ў пачатку траўня. Плануецца, што частку карусель абновяць. У парку з’явіцца новы трохпавярховы дзiцячы лабірынт і экстрэмальны атракцыён “Сальта”.

 

Фота: Аксана Савашынская freeday.by