Мокры снег і галалёд: прагноз надвор’я на тыдзень
На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.
На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.
На вуліцы можа быць па-зімоваму холадна ці не па-зімоваму бясснежна, але традыцыйныя гарачыя напоі дапамогуць дамаляваць у свядомасці карцінку ідэальнай зімы. Зімовыя смакі мы шукалі ў гарадзенскіх кавярнях. Умова была адна – адсутнасць алкаголю ў складзе.
Новую святочную падсветку ў выглядзе дзевяці арак ужо пачалі ўсталёўваць уздоўж вуліцы Савецкай у Гродне. Яны заззяюць ужо 18 снежня. Праўда, напярэдадні святаў дызайнера, які працаваў у Гарсвеце дзевяць гадоў і прапанаваў такі варыянт упрыгожання, звольнілі за тое, што ён загадзя падзяліўся з гарадзенцамі навагоднім сюрпрызам.
У той час, калі надвор’е не радуе гарадзенцаў снегам, кіраўніцтва гандлёвага цэнтра вырашыла стварыць для кліентаў самую сапраўдную зіму.
У Беларусі, праз тры дні пасля амерыканскай і два дні пасля еўрапейскай прэм’еры, пачаўся паказ сёмага эпізоду “Зорных войнаў”. Першым у Гродне і адным з першых у Беларусі стужку паказаў кінатэатр “Усход”.
У аптэцы па вуліцы Антонава ў Гродне 17 снежня знайшлі пакінутую кімсьці падазроную сумку. Супрацоўнікі аптэкі выклікалі міліцыю ў 14.40, ужо праз некалькі хвілін на месцы былі МНС і служба размініравання.
Каля трохсот жыхароў былога ваеннага гарадка прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі гарадскіх улад. На кану – сур’ёзнае пытанне аб змене нумарацыі, а таксама перайменаванні Фолюша. У актавай зале сярэдняй школы №37 амаль не было свабодных месцаў. Каб адстаяць свой пункт гледжання жыхары мікрараёна ішлі цэлымі сем’ямі.
У Гродне ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар пачатку будаўніцтва другога энергаэфектыўнага дома. Дзесяціпавярховы будынак, спраектавананы Гроднаграмадзянпраектам, будзе ўзведзены на вуліцы Дзяржынскага побач з першым такім домам.
Гродна стаў першым горадам Беларусі, які 19 снежня прыняў Бэтлеемскі агонь. У горад з беларуска-польскай мяжы яго даставілі скаўты. У 12.00 у катэдральным касцёле яго сустрэў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Больш за 500 Дзядоў Маразоў, Снягурак і розных казачных персанажаў традыцыйна прайшліся ад Савецкай да плошчы Леніна, пры гэтым запальваючы елкі і новую галоўную ілюмінацыю горада – яркія навагоднія аркі.