Начны кінатэатр “Усход” адным з першых у Беларусі паказаў новыя “Зорныя войны”

На начную прэм’еру прыйшло больш за 20 чалавек. Чаканых сцэнічных касцюмаў, у якія маглі б апрануцца адданыя фанаты, мы не ўбачылі. Толькі адзін хлопец Віталь прыйшоў у кіно з маскай Дарта Вэйдэра і адмысловым мячом.


– Я вырас на гэтых фільмах і прапусціць гэтую прэм’еру ніяк не мог. Тое, што час познi, для мяне не перашкода. Хацелася, вядома ж, і жонку ўзяць, але з ёй пойдзем ужо на наступны дзень.

 

Да фільма Віталь рыхтаваўся і рабіў сваю маску штурмавіка, вось толькі не паспеў яе скончыць.

 

У Гродне студэнт-гісторык стварае касцюм Бобы Фета, каб пайсці ў ім на прэм’еру “Зорных войнаў”

 

У выніку давялося браць набытую ў краме.

“Зорныя войны” падабаюцца хлопцу таму, што там цалкам раскрыты сусвет, якога, як ён кажа, больш нідзе не ўбачыш.

 

Фільм будуць паказваць у Гродне да 30 снежня ва ўсіх чытарох кінатэатрах.


Дарт Вэйдэр ля Каложы, Чубака ў заапарку: героі “Зорных воінаў” на вуліцах Гродна


Чым адрозніваецца Эвок ад Вукі? Тэст пра “Зорныя войны” ад “Твайго стылю”