У Гродне запалілi навагоднюю ілюмінацыю і распавялі, калі будзе сапраўдны снег (дадалося больш фота з параду Дзедаў Марозаў)

|

Упершыню парад узначаліла калона са спецаўтамабіляў МНС, ДАІ, Белпошты і Чырвонага Крыжа. Сам герой вечара – галоўны Дзед Мароз – прамяняў сваю павозку на айчынны транспарт – УАЗ без даху. Але толькі потым высветлілася, што ён і ёсць галоўны Дзед Мароз. Першапачаткова ж гарадзенцы падумалі, што галоўны чараўнік горада гэта той, хто ехаў на дзіўным апараце пад назвай “культыватар агароднiна-садовы” (на фота ніжэй).

Завяршылася свята канцэртнай праграмай на плошчы Леніна. Менавіта там гарадзенцаў павіншаваў з надыходзячым Новым Годам старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Галоўны Дзед Мароз распавёў гарадзенцам, куды ж дзеўся доўгачаканы снег:

 


 

Фота аўтара, Вольгі Мілавай і Рона Солфа