Дзве новыя кропкі буккросінгу з’явіліся ў Гродне
У цэнтры горада з’явіліся адразу два новыя месцы, дзе можна абмяняць або ўзяць бясплатна кнігі. У “Краме Ц” дзейнічае першы беларускамоўны буккросінг, а на вуліцы Ажэшкі, каля офіса Чырвонага крыжа, можна як прыдбаць або аддаць кнігі ў абедзенны час.