У Гродне адкрылася музычная кавярня, дзе на кубках пішуць пажаданні

Дзе паснедаць у Гродне? Вывучаем ранішнія прапановы кавярняў горада

 

Новая кавярня пазіцыянуе сябе як самае дабразычлівае кафэ ў горадзе, бо менавіта тут запусцілі “чарговую порцыю дабрыні” для гарадзенцаў. На донцы кубкаў можна знайсці пазітыўныя прадказанні і парады. Пасланні заўсёды будуць розныя.

 

 

“Кофе Саунд” гэта атмасфернае месца з добрай музыкай, прафесійнымі барыстамi, картай кавы з 18-цю напоямі, кактэйлямі, выпечкай, у тым ліку пончыкамі Donuts з рознымі начынкамі. Кавярня працуе таксама ў зручным фармаце кавы на вынас, а тыя, хто вырашыць прысесці тут, могуць скарыстацца бясплатным Wi-Fi.

 


“У першую чаргу мы пазіцыянуем сябе як музычная кавярня. Працуем па франшызе, наша ўстанова стала 16-й кропкай у сетцы “Кофе Саунд”. Працаваць мы будзем з 8.00, таму многія гараджане змогуць да нас заходзіць перад працай або вучобай”, – распавяла ўладальніца новай гарадзенскай установы Ірына Астапчык. Закрывацца кавярня будзе ў 22.00.

 

Прыбытковы бізнес па чужым “рэцэпце”: Гродна гатовы да франчайзінгу

 

 

У першы працоўны дзень ў кавярні дзейнічалі зніжкі. З самай раніцы можна было набыць две кавы па цане адной, а бліжэй вечара можна было плаціць за каву колькі хочаш.

 

Кожная сёмая кава тут будзе бясплатная.

 

Музыку супрацоўнікі “Кофе Саунд” лічаць неад’емнай часткай меню. Яны абяцаюць выкарыстоўваць толькi лепшыя кампазіцыі.