Coffee to go у Гродне: што, дзе і за колькі

|

Кавярня “Кофемания”

вул. Савецкая, 31

 

Назва кавярні кажа сама за сябе: гэта месца для тых, хто любіць каву. Усе віды кавы, якія ёсць у меню, можна ўзяць з сабой. Праўда, не кожная кава гатуецца хутка.

 

Некаторыя віды кавы і цэны:

 

Напітак

Мг

Цана

Эспрэса Корта

30

20 100

Эспрэса Корта

50

20 200

Эспрэса Макіята

60

20 500

Амерыкана

100

20 300

Капучына

150

24 900

Трыа-Карамель

260

49 100

Мока класічны

320

33 700

 


Кафэ “Амато”

вул. Савецкая, 18


У цёплы час “Амато” знаходзілася на вуліцы ля ГЦ “Нёман”, а зімой пераехала ў памяшканне на першым паверсе ўнівермага. За 10-15 хвілін вам зробяць каву або гарбату з любымі дадаткамі ці кактэйль. Праўда, можна натрапіць на чаргу. Меню на фота ніжэй. Кожная пятая кава даецца ў падарунак.



Чым яшчэ сагрэцца зімой у Гродне? Грог, імбірны чай, зёлкавая гарбата і іншыя зімовыя напоі ў гарадзенскіх кавярнях



Кавярня “Раскоша”

вул. Савецкая, 7


У меню каля 30 відаў кавы. Па жаданню можна выбраць Lavazza ці Vergnana. Побач ёсць пірожная, дзе можна замовіць кавалак торта.


Напітак

Мг

Цана

Эспрэса допіа

60

34 000

Мока

200

50 600

Эспрэса Тацэ дэ Ора

57

40 500

Макачына Арэхавы

72

48 700

Латэ макіята

190

28 600

Кава па-венску

142

40 400

Капучына

160

27 700

Амерыкана

120

22 800

Эспрэса

30

23 600

Эспрэса кортэ

15

23 600

Эспрэса лунга

50

23 600

Латэ “Чорны лес”

150

35 900

Капучына шакаладны або ванільны

180

37 900

Эспрэса макіята

55

24 200

Кава Фанні-Ханні

220

45 800


 

Кафэ “Starlight”

вул. Замкавая, 11


Starlight пазіцыянуе сябе як кафэ з экалагічным фастфудам. Тут можна замовіць сэндвічы і самому выбраць для іх начынку. Каву гатуюць вельмі хутка – можна выбраць адзін з яе класічных рэцэптаў.  Тут у падарунак даюць кожную 10-ю каву. А яшчэ тут можна атрымаць прадказанне.

 

Напітак

Мг

Цана

Мг

Цана

Эспрэса

60 г

16 000

120 г

25 900

Амерыкана

250 г

18 000

400 г

28 900

Капучына

250 г

22 000

400 г

34 900

Латэ

250 г

22 000

400 г

34 900



Кафэ “Наша кава”

вул. Замкавая, 11


“Наша кава” адчынілася нядаўна. З сабой тут гатуюць класічныя рэцэпты кавы, якія не трэба доўга чакаць. Для пастаянных кліентаў ёсць зніжкі.



Кавярня “Просто кофе”

вул. Замкавая, 18


Спяшайцеся пакаштаваць каву з цяперашняга меню – хутка яго будуць змяняць. Дзясятую каву даюць бясплатна.



Міні-кафэ “Колобки”

вул. Савецкая, 7, вул. Віленская, 1, вул. Ажэшкі, 16 і ў іншых месцах горада


“Колобки” – гарадзенская сетка хуткага харчавання. Асноўны асартымент – блінчыкі і іншы фаст-фуд. Каву гатуюць вельмі хутка, але гурманы могуць мець прэтэнзіі да яе якасці. Затое гэта адзінае месца, дзе да кубачкаў даюць адмысловыя картонныя трымальнікі, каб вы не апяклі пальцы.



Чабурэчная

вул. Ажэшкі, 1


З кавы тут – распушчальны “3 у 1”.


 

Крамы “Ратушны” і “Баторыя”

вул. Савецкая, 1, вул. Баторыя, 10


Кафетэрыі ў дзвюх цэнтральных крамах пасуюць, каб танна паесці піражкоў і выпіць кавы. Хаця сталыя кліенты ахвотней бяруць “100 грам”.



“Крама Ц”

вул. Вялікая Траецкая, 16


У “Краме Ц” гатуюць класічныя віды кавы. Кліент па жаданні можа дадаць сіроп, карыцу, кардамон ці ванільны цукар. Назбіраўшы тры купоны, можна атрымаць каву бясплатна.

 

Напітак

Цана

Эспрэса

14 000

Амерыкана

14 000

Капучына

16 000

Латэ

19 000

Кававы кактэйль “Гранатавае сонца”

23 000

 

 

 

Чытай больш

 

Кава ці … кава? Замаўляем амерыкана ў гарадзенскіх кавярнях

 

Кава ці …кава? Замаўляем латэ ў гарадзенскіх кавярнях