Кава ці …кава? Замаўляем латэ ў гарадзенскіх кавярнях

|

На радзіме кавы латэ, у Італіі, для прыгатавання гэтага напою выкарыстоўваюць каву мока і кубак падагрэтага малака. У іншых месцах кава латэ часцей гатуецца з порцыі эспрэса, каторая заліваецца гарачым малаком. У склад звычайнай порцыі кавы латэ уваходзяць каля 180 мл ўзбітага малака з температурай каля 60-70°С і 30 мл кавы эспрэса.

 

Гэтым разам пачнем кава-тэст з кавярні “Кофемания”, што па-еўрапейску месціцца у падвальчыку гістарычнага будунка ў цэнтры горада.

 

 

 

Кубак латэ ў 200 мл каштуе тут 25 000 рублёў. Той, каму такая порцыя падаецца малаватай, можа замовіць латэ дабл – за 290 мл трэба будзе заплаціць 40 000. Цукар прапануюць ў фірмовых пакеціках.

 

 

Каву падаюць з лыжкай.

 

 

 

Пенку латэ ў “Кофемании” пасыпаюць шакаладам з карыцай. Чакаць замову трэба каля 2 хвілін.

 

Замаўляючы латэ большасць аматараў кавы мае на ўвазе трохслойны напой з малака, кавы і малочнай пены. Насамрэч, назва гэтага напою – латэ макіата. Розніца паміж імі ў тым, што для латэ можа выкарыстоўвацца больш моцная кававая аснова, а таксама ў спосабе прыгатавання і сервіроўцы. Гатуючы латэ, успененае малако (і цукар) дадаюць у каву, напой можа падавацца ў высокай шклянцы ці ў вялікім керамічным кубку. Для таго, каб атрымаць трохслойны латэ макіата трэба дадаць каву да малака, папярэдне налітага ў кубак, а зверху пакласці малочную пену. Суадносіны складнікаў (малако-кава-пена) прыкладна 2:1:1. Для падачы латэ макіато заўсёды выкарыстоўваюць высокія шкляныя кубкі ці бакалы, што дае магчымасць палюбавацца выразнымі слаямі напоя.

 

Назву кава макіата назваю знаходзім у меню кавярні “Раскоша”. Гэты напой тут прапануюць за 22 600 рублёў. Порцыя утрымлівае 190 мл.

 

 

 

Тут ужываць латэ  прапануецца праз  саломку, што дае шанец выбіраць смак напоя ў кожны момант ў адпаведнасці з уласным жаданнем. Шкляны кубак з каваю падаюць, як  прынята ў большасці кавярняў, на сурвэтцы, цукар пададуць асобна, калі вы скажаце, што ён вам да гэтай кавы патрабуецца.

 

 

 

Кава з вялікай колькасцю малака – латэ ці латэ макіата – лічыцца вечаровым напоем. Пачаставаўшыся ім нават у позні час потым не прыдзецца наракаць на бяссонніцу.

 

 

Таму, збіраючыся на вечаровы шпацыр у Пышкі, можна  завітаць на каву ў “Хані-кабані”, што знаходзіцца за кальцом на Фартах. Месца пазіцыянуецца як гастранамічны грыль-бар, але каву тут, канечне, таксама гатуюць.

 

Пры замове латэ макіата афіцыянт пацікавіцца, ці трэба пасыпаць пену карыцай.

 

 

 

Падаюць напой у шкляных бакалах Сервіруецца падача кавы і лыжкай, і саломкай.

 

 

 

 

Порцыя латэ-макіато ў 180 мл каштуе тут 30 000 рублёў. Цукар і сурвэткі ставяць на стол, як толькі мы зробіце замову.

 

 

 

Чакаць каву давялося каля 5 хвілін, але скаратаць час  дапамагае фонавая музыка і бясплатны wi-fi.

 

 

 

 

Тым, хто акрамя кавы любіць пірожныя гарадзенскага хлебакамбіната, можна параіць наведацца ў кавярню гэтага прадпрыемства “Каравай”. Пах свежай здобы, што часам разносіцца па ўсёй вуліцы Дзяржынскага, робіць кавярні (і прадпрыемству, вядома) добрую рэкламу.

 

 

 

Тут прапануюць наведвальнікам каву латэ з сіропам.

 

 

 

За порцыю ў 220 мл трэба заплаціць 25 800рублёй. Падаюць каву з лыжкай і саломкай. Пенка пасыпана зверху нацёртым шакаладам.

 

 

 

 

Замову чакалі каля 2 хвілін, гэтым часам можна паглядзець тэлевізар.

 

 

Тыя, хто любіць наведваць гарадзенскія музеі, па дарозе  таксама могуць зайсці на каву. Акурат на рагу вуліцы Замкавай, насупраць пажарнай часткі, іх чакае кавярня “Просто кофе”. Насамрэч, навошта ўскладняць і без таго складанае жыццё?

 

Тут падаюць каву ў высокіх шклянках.

 

 

 

 

Цукар пры жаданні можна выбраць на ўласны густ, ёсць магчымасць замовіць дэсерты.

 

 

 

 

Кавярня прапануе порцыі латэ ў 200 мл за 25 000 ці 290 мл латэ дабл за 40 000. Пад час замовы цікавяцца, ці хочаце вы застацца ў памяшканни, бо ёсць магчымасць набыць каву “на вынас”.

 

 

 

 

 

Псіхолагі кажуць, што аматары кавы латэ гэта нястомныя летуценні па сваёй сутнасці. Часта такія людзі бываюць непрадказальнымі нават для саміх сябе. Яны шчыра вераць у свае мары, прыслухоўваюцца да ўнутранага голаса і маюць смеласць ісці за зовам сэрца нават насуперак логіцы. Кава латэ створана нібыта адмыслова для такіх людзей – утрымлівае толькі светлыя адценні і ўпрыгожана беласнежнай паветранай пенкай.

 

У кавярні “Чайкоффский” прапануюць каву латэ за 30 000. Порцыя ўтрымлівае 220 мл напою. Падаюць каву у высокіх шкляных кубках.

 

 

 

Асаблівасццю сервіроўкі з’яўляецца адмысловая канструкцыя лыжкі, што дазваляе мацаваць яе наўпрост за край кубка.

 

 

 

Кавярня прапануе  вялікі выбар дэсертаў, і калі замаўляць не парцыённыя слодычы, а напрыклад, пірагі, афіцыянтка пацікавіцца, якой вагі кавалак вы б хацелі атрымаць.

 

 

 

 

 

Мастацтва стварэння малюнкаў на паверхні ўспененага малака на кававых напоях мае назву латэ-арт. Першапачаткова малявалі яблык, лісцік ці сардэчка, але зараз адмыслоўцы значна пашырылі шэраг малюнкаў і распрацавалі для іх выканання адмысловвыя тэхнікі. 

 

 

 

Але пакуль нам не ўдалося знайсці ў Гродне кавярню, дзе пры шэраговай замове падавалі б каву латэ з малюнкам.

 

Смачнай  усім кавы і добрага настрою на выходны дзень і наступны тыдзей!

 

 

Здымкі ірыны Новік

 

Чытай таксама: Кава ці … кава? Замаўляем амерыкана ў гарадзенскіх кавярнях