Кава ці … кава? Замаўляем амерыкана ў гарадзенскіх кавярнях

|

Існуе дзве разнавіднасці амерыкана: уласна амерыканская кава, прыгатаваная ў фільтравай кававарцы (порцыя каля 220 мл, тэмпература 85 ºС), і еўрапеізаваны амерыкана, альбо эспрэса з дадаткам кіпню (аб’ем 120 мл, тэмпература 84−92 ºС).

  

Для пачатку замаўляем каву ў пірожні “Раскоша” – месца ў цэнтры горада, зручнае як у выпадках запланаваных спатканняў, так і пры нагодзе нечаканай сустрэчы з чалавекам, з якім хочацца паразмаўляць за кубкам кавы.

 

Амерыкана каштуе тут 22 200, аб’ем порцыі складае 120 грамаў. Прапануюць запарыць напой з двух гатункаў кавы на выбар: Lavazza ці Vergnano.  Афіцыянтка тлумачыць, што першы больш мяккі, з “шакаладным” смакам, другі мацнейшы і мае характэрную кіслінку.

 

Аматары “белай” кавы могуць асобна замовіць порцыю малака ці вяршкоў. Цукар (кубікі рафінаду) паставяць на стол, калі вы станоўча адкажаце на пытанне пра яго ўжыванне. У любым выпадку каву амерыкана ў пірожні пададуць з “кампліментам”. Цукерачка-труфель падсалодзіць напой і парадуе наведвальнікаў.

 

Чакацць замову прыйдзецца каля 5 хвілін. Багаты выбар дэсертаў апраўдвае назву ўстановы і паможа смачна скаратаць тут даволі доўгі час. 

 

 

 

Эспрэса для прыгатавання амерыкана гатуецца з  14-16 зерняў кавы і 30 мл вады, прапарка ў кава-машыне доўжыцца не больш за 20-25 секунд Порцыя дадатковай вады мае быць каля 100-120 мл, з тэмпературай блізкай да 92 ºС. Дадатковая вада не праходзіць праз кававую гушчу.

 

 

Аматары кіно таксама любяць каву, таму наступны кава-тэст праводзім у кавярні “Чарлі” кінатэатра “Чырвоная зорка”. Тут  амерыкана каштуе 18 800,  порцыя утрымлівае 180 мл напою. Асобна можна замовіць малоко ці цукар у пакеціках. У якасці “камплімента” атрымаеце цукерачку-рафаэлку. Час прыгатавання будзе, канечне, залежаць ад колькасці наведвальнікаў. Пры спрыяльных умовах атрымаеце сваю кафу праз хвіліну.

 

 

 

Ёсць версія, што назву “амерыкана” кава атрымала пад час Другой Святовай вайны, калі амерыканскія салдаты шукалі ў  італьянскіх кавярнях звыклыя вялікія кубкі фільтраванай кавы, а ім маглі прапанаваць толькі разбаўлены эспрэса. Магчыма, італьянцы хацелі пакпіць з янкі, але жарт не ўдаўся. І назва, і спосаб прыгатавання  замацаваліся і ўжываюцца зараз ва ўсім свеце.

 

“Лондон-бар” безумоўна, нагадвае нам пра кэпітал оф Грэйт Брытан, таму аматары падарожжаў могуць замовіць каву тут. Амерыкано па-лонданску ў Гродне  абыдзецца вам у 18 800, у якасці камплімента атрымаеце фірмовую шакаладку “Lavazza”. Кава, натуральна, таго ж гатунку. Можна асобна замовіць малако, калі папросіце, яго нават падагрэюць. Чакаць замову нам  прышлося не больш за хвіліну.

 

 

 

Еўрапеізаваны амерыкана гатуюць трыма спосабамі:

па італьянску – да порцыі эспрэса дадаецца гарачая вада. Хутка і проста, але ў такім разе не чакайце прыгожай пенкі “крэма” на паверхні кавы – вада яе разбурыць.

па-швейцарску – у кубак з гарачай вадой дадаецца порцыя эспрэса, што дазваляе прыгатаваць амерыкана з пенкай.

па-шведску – кліенту падаюць асобна порцыю эспрэса і кубак з гарачай вадой. Далейшы лёс складнікаў будучага напою наведвальнік можа вырашыць самастойна.

 

Асвяжыцца кавай можна і ў боўлінг-клубе “Метро”. У мясцовым бары за кубак у 120 мл амерыкана трэба заплаціць 20 000 рублёў. Можна таксама замовіць малако. Цукар падаюць у фірмовых пакеціках. Кава будзе гатова праз 5-8 хвілін.

 

 

 

Псіхолагі падказваюць, што па гатунку кавы можна вызначыць характар асобы, што аддае яму перавагу. Па іх меркаванню, аматары амерыкана рацыянальныя, і хочуць браць ад жыцця ўсё, што магчыма. Яны заўсёды і паўсюль паспяваюць, шукаюць найкаротшы шлях у дасягненні мэты і, як правіла, дабіваюцца поспеху. Ім падабаецца багемны лад жыцця, вышуканая музыка і спартыўныя аўтамабілі. Такія асобы часцей за ўсё выбіраюць жытло далей ад цэнтра горада, бо не церпяць мітусні. 

 

Хіба якраз дзеля вышэй апісаных  аматараў правядзем кава-тэст ў “Кронан-парк атэлі”, што месціцца ва ўрочышчы Пышкі, ўлюбёным месцы адпачынку  гарадзенцаў. 

 

 

З нагоды гарачага надвор’я мы аддалі перавагу століку на вуліцы, хаця ёсць магчымасць пасядзець таксама ў рэстаране ці ў лобі-бары. Кава амерыкана тут каштуе 35 000 рублёў. Калі замаўляеце малако, то афіцыянтка пытае, трэба яго падагрэць, ці падаць ахалоджаным. 

 

Цукар ставяць на стол па змоўчанню. Да кавы можна замовіць дэсерты. Чакаць трэба каля  4-5 хвілін.

 

 

Кафеін утрымліваецца ў вонкавай абалонцы зерняў кавы. Ён дае хуткі эфект падбадзервання і павышае ціск. Дзейнічае прыкладна 25-30 хвілін. Ашчэ адзін алкалоід, што ўтрымліваецца ва ўнутраных частках зерня, тэабрамін, пачынае дзейнічаць праз 25-30 хвілін, мае запаволены эфект расслаблення і паніжае ціск.

 

Для завяршэння кава-тэсту зноў вернемся ў горад і завітаем ў рэстаран “Каралеўскае паляванне”. Тут амерыкана каштуе 20 000. Цукар падаецца ў фірмовых пакеціках, асобна можна замовіць малако альбо вяршкі. 

 

 

Нажаль, ніводная кавярня не прапанавала нам ваду разам з кавай. Таму шклянку вады варта замовіць самастойна. Піць ваду пасля кавы карысна з медыцынскага пункту гледжання – яна дапамагае арганізму вярнуцца да раўнавагі а таксама спрыяе захаванню захаваць белізны зубоў. Гурманы ведаюць, што пасля вады “рэха смаку” кавы адчуваецца больш доўгім і чыстым.

 

Працяг кава-тэстаў чакайце на “Тваім Стылі”.

 

 

 Здымкі Ірыны Новік