Летняя кавярня “Амато кофе” пераехала зімаваць у гандлёвы дом “Нёман”
Каву можна зараз піць на першым паверсе “Нёмана”, каля лесвіцы, там дзе раней прадаваліся кветкі.
Асартымент установы застанецца ранейшым. Тут можна будзе ўзяць каву ці гарбату з сабой, а таксама пакаштаваць свежую выпечку. Цана на гарачыя напоі ў параўнанні з летам крыху вырасла, а на дэсерты знізілася.
Кафэ пакуль што працуе ў тэставым рэжыме. Час працы: з 10.00 да 20.00.