У “Крызе” прэзентавалі паштоўкі з драўлянай гарадзенскай архітэктурай

Набор з дзесяці паштовак гарадзенцы пабачылі на прэзентацыі, што прайшла ўвечары 22 красавіка. На картках намаляваныя выявы будынкаў або фрагментаў дэкору, характэрных для раёна Новы свет. Таксама наведнікам “Крыгі” прадставілі новы макет-складанку даўняй гарадзенскай ратушы.

Рэжысёр фільма “Бабруйск-Дакар” Аляксандр Дзебалюк: “Наступную серыю здымем у Гродне”

|

18 красавіка ў кінатэатры “Чырвоная зорка” адбыўся прэм’ерны паказ фільма “Бабруйск-Дакар”.  На паказе прысутнічалі рэжысёр, прадзюсар і гукарэжысёр фільма. Жадаючыя маглі задаць любыя пытанні падчас абмеркавання.

Фотарэпартаж: у Гродне адкрылі роварны сезон

|

Адкрыццё сезону прайшло ў суботу 19 красавіка ў выглядзе велапрабегу. Апоўдні на Савецкай сабраліся тры сотні гарадзенскіх аматараў веласіпедаў. Вялікі фотарэпартаж для “Твайго стылю” зрабілі навучэнцы МедыяСтудыі.

Магічная мапа Гародні ад Алеся Дзянісава

|

“Магічная мапа” пашыраецца! Кампанія “Будзьма беларусамі!” распачынае другі сезон праекта. Сёння сваю магічную мапу пакажа музыка, рок-паэт, заснавальнік гуртоў “Людзі на балоце” і “Dzieciuki” Алесь Дзянісаў.

Фотафакт: У парку Жылібера з’явіўся цмок з лазы

|

У гарадзенскім парку Жылібера можна ўбачыць незвычайныя інсталяцыі: даўжэзнага цмока і магутнае дрэва, сплеценыя з лазы.

Гарадзенская “Пікавая дама” перамагла ў чарговым фестывалі

Шматразова ўзнагароджаны спектакль гарадзенскага Тэатра лялек “Пікавая дама” атрымаў яшчэ дзве узнагароды на Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI-2014 у расійскім Арле. Гарадзенцы заваявалі Гран-Пры і прыз моладзевага журы.

У Гродна прыехаў арган для лютэранскай кірхі

|

Пасля двух год чакання арган з Франкфурту на Майне ўсё ж добраўся да Гродна. Ён важыць 4,5 тоны, яго мантаж зойме цэлы месяц.

Агу, вясна, агу, красна! Як у Гродне гукалі вясну

|

У нядзелю 30 сакавіка антыкавярню “Жывы час” апанавалі папяровыя птушкі і разнакаляровыя стужкі, а з розных куткоў чуліся народныя спевы. Суполка беларускай культуры праводзіла гуканне вясны.

У Драмтэатры адкрылася фотавыстава “Прекрасное далеко” Аляксандра Луцэнкі

|

Выстава актора і фатографа Аляксандра Луцэнкі прымеркавана да Міжнароднага дня тэатра і ўяўляе сабой сапраўдны тэатральны летапіс. Аўтар занатаваў сцэны шматлікіх тэатральных пастановак розных гадоў.

“Мова нанова” ў Гродне: другі занятак ізноў сабраў каля 100 чалавек (шмат фота)

|

Другі занятак гарадзенскіх курсаў “Мова нанова” прайшоў у лютэранскай кірсе 24 сакавіка. Яго тэмай сталі казкі і займеннікі.