У Драмтэатры адкрылася фотавыстава “Прекрасное далеко” Аляксандра Луцэнкі

|

Аляксандр Луцэнка пачаў працаваць у Гродзенскім абласным тэатры ў 1972 годзе, адразу пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (спецыялізацыя “Актор драматычнага тэатра і кіно”). Асноўную працу актора ўдала спалучаў з працай фатографа і відэааператара. 

Аляксандр – сябар народнага фотаклуба “Гродна”. Першая персанальная выстава фотамастака і актора адбылася ў 1974 годзе ў Беластоку (Польшча).

Націсніце на фота, каб пабачыць у вялікім памеры

Павіншаваць Аляксандра з выставай прыйшлі калегі з фотаклуба. Самога ж аўтара не было, бо ў гэты дзень яго чакала сцэна. Пасля адкрыцця выставы гледачоў чакаў спектакль “За двума зайцамі”, адну з роляў у якім граў актор Аляксандр Луцэнка. 

Выстава будзе экспанавацца ў фае тэатра цягам двух тыдняў.