Black Green Belarus: “Тэгі не нашы і сцены мы не пэцкаем”

Пасля публікацыі матэрыяла “Што такое”161 “….“, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся прадстаўнік руху Black Green Belarus, які запэўніваў, што іх актывісты не займаюцца вандалізмам у Гродне.

Піце каву мегабайтамі. Як выглядаюць у сеціве суполкі папулярных гарадзенскіх кавярняў

Гарадзенскія кавярні сталі неад’емнай і любімай часткай гарадской прасторы. Кожная з іх мае асобы падыход да сваіх кліентаў і вабіць духмянай кавай, гарачай гарбатай, смакоткамі ды інтэр’ерамі. Пытанне зараз не ў тым, што няма куды пайсці, бо гэту праблему вырашылі цягам апошніх гадоў. Пытанне – як выбраць добрае, асабліва, калі маеш абмежаваны час ды не можаш наведаць усе месцы. У выбары дапамагае сеціва, дзе гарадзенскія кавярні жывуць уласным віртуальным жыццём. Для тых, каму цікава паспрабаваць мегабайты кавы ці выказаць падзяку любімым установам, “Твой стыль” сабраў суполкі папулярных кавярняў Гродна.

Зялёнае шкло і рэльефны малюнак: у Гродне вырабілі 700 тысяч юбілейных бутэлек для Лідскага піва

З нагоды 140-гадовага юбілея “Лідскае піва” аднавіла не толькі даўні рэцэпт напою, але і замовіла для яго разліву адмысловую бутэльку. Яе вырабілі па ўзору знакамітай сёння ў калекцыянераў бутэлькі Нозеля Пупко – заснавальніка лідскага бровара. Пра сучасныя тэхналогіі выпуску шклатары і асаблівасці працы з гістарычнай рэплікай “Твайму стылю” расказалі на Гродзенскім шклозаводзе.

Цэнтр рамёстваў “Спадчына” адзначыў першы Дзень нараджэння і рыхтуецца да Фестывалю нацыянальных культур

20 мая гарадзенскаму цэнтру рамёстваў споўніўся год, але асноўныя работы там пачаліся толькі ў пачатку 2016 года, калі з’явілася загадчыца Святлана Полчанкава. З таго моманту выставы і іншыя мерапрыемствы ў цэнтры сталі праводзіцца часцей і туды падцягнуліся наведвальнікі.

Гады мінаюць, а “чабурэкі па-гарадзенску” застаюцца. Уся праўда пра самую стабільную гарадзенскую страву

Адзіная ў горадзе закусачная з назвай “Чабурэчная” на працягу чвэрці стагоддзя прапануе гарадзенцам і гасцям горада фірмовую страву – “чабурэкі па-гарадзенску”. За 25 гадоў змянілася многае навокал установы, ды й сама яна перажыла пэўныя змены. Аднак рэцэпт брэндавай стравы захаваўся нязменным. Аб тэхналогіі прыгатавання фірмовых чабурэкаў расказала “Твайму стылю” Ірына Равінская, загадчыца вытворчасці “Чабурэчнай”, а паказала, як яны гатуюцца, повар Аляксандра Мазюк.

Падчас скачка ў дзяўчыны перастаў дзейнічаць парашут – спартсменка цудам выжыла

22 мая ў Гродзенскім аэраклубе традыцыйна прайшлі трэніроўкі па скачках з самалёта. На вышыні 1000 метраў у спартсменкі адбылася частковая адмова асноўнага парашута. Дзяўчына не першы дзень у парашутным спорце, але не здолела своечасова справіцца з узнікшай праблемай.

Аляксандра Дораш: Я буду з годнасцю несці званне “Міс Гродна-2016”

У гэтым годзе самай прыгожай дзяўчынай горада стала студэнтка другога курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандра Дораш. Дзеля конкурсу і перамогі ёй прыйшлося нават звольніцца з працы, але цяпер перад дзяўчынай адкрываецца зусім новы свет з новымі магчымасцямі. Традыцыйна, “Твой стыль” пагутарыў з пераможцай конкурсу “Місс Гродна” і даведаўся, як становяцца каралевамі прыгажосці.

У працоўныя дні будзе сонечна, на выходных – дажджы: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Сіноптыкі прагназуюць, што на працягу тыдня будзе воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра падымецца да 23 градусаў цяпла ўдзень, пераважна без ападкаў. А вось на выходныя прагназуюцца дажды.

Забава на выходны: збяры гарадзенскі пазл з пажарнай вежай

|

Мы разрэзалі здымак на 40 кавалкаў. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

“Жыдамасонам тут не месца!” Гарадзенскiя казакі забараняюць католікам знаходзіцца каля праваслаўнага храма

У пятніцу вечарам гарадзенцы маглі назіраць Велікодны хросны ход на аўтамабілях, у гонар 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі казакі, якія забаранялі неправаслаўным знаходзіцца ля сабора.