Black Green Belarus: “Тэгі не нашы і сцены мы не пэцкаем”
“Нашы актывісты не займаюцца тэгамі. У горадзе хапае людзей, якія сімпатызуюць антыфашысцкім поглядам. Усё, што малявалася, ёсць у нашай групе. Тэгі “161 “хлопцы не малююць і “go vegan” таксама. Калі хлопцы вырашаць дзесьці намаляваць, то гэта будзе не горад, а закінутая, нікому не патрэбная сцяна”, – кажа прадстаўнік руху.
“Нікому непатрэбнае” дрэва з тэгам і таблічкай руху… (фота з групы)
Актывісты не адхрышчваюцца ад веганства. Толькі кажуць, што ў апублікаваным матэрыяле “вандалізм” – не іх рук справа. Прадстаўнік руху распавёў, што яны проста прыбіраюць смецце і выступаюць за свабоду жывёл, пры гэтым не хаваюць сваю дзейнасць і запрашаюць кожнага гарадзенца на ўборку лесу. Усю інфармацыю пра іх можна знайсці ў групе.
“Нікому непатрэбны” мост у цэнтры Гродна (фота з групы)
“Той, хто распавядаў пра наш рух, да нас ніяк не адносіцца, гэта, магчыма, супрацоўнік міліцыі, якому трэба закрыць справу з гэтымі тэгамі, альбо ненавіснік і хэйтар эколагаў. Таксама мы просім моладзь горада думаць галавой перад тым як нешта дзесьці маляваць, каб у будучыні ад іх “мастацтваў” не пакутавалі іншыя ініцыятывы”, – дадаў прадстаўнік.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
“Нікому непатрэбная” лавачка ў цэнтры Гродна (Фота з архіву ТС)