Фотафакт: Стары мост затапіла нават без дажджу
У панядзелак у абед на Старым мосце ў Гродне пачала збірацца вада, з-за якой утварыліся вялікія чэргі ў цэнтры горада. Супрацоўнікі Водаканала, якія прыехалі на месца затаплення, зачынілі ў бліжэйшых каналізацыях усе задвiжкі да высвятлення прычын аварыі. Магчыма, давядзецца і капаць, а гэта значыць, што рух праз Стары мост можа быць абмежаваны.