Экспедыцыі быць: гарадзенцам прапануюць правесці ладзю вікінгаў у плаванне
Трохтыднёвая экспедыцыя суднаходнага праекта “Спадарожны вецер” пачнецца 14 ліпеня ў Гродне. Рэканструктары эпохі вікінгаў разам з адважнымі добраахвотнікамі плануюць праплысці па Нёмане да Балтыкі на фестываль “Свята мора” у Клайпедзе. Праўда, сярод гарадзенцаў не знайшлося жадаючых адправіцца ў падарожжа.