Экспедыцыі быць: гарадзенцам прапануюць правесці ладзю вікінгаў у плаванне

|

Перад адпраўленнем рэканструктары раскажуць і пакажуць гарадзенцам сваё судна, якое пабудавана па сярэднявечных чарцяжах.

“Поўны экіпаж, на жаль, мы сабраць не змаглі. Паплыве па Нёмане 9 чалавек, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. Будуць сярод нас і рэканструктары, якія займаюцца эпохай вікінгаў. З імі па магчымасці можна будзе і сфатаграфавацца. Таксама мы паспрабуем адказаць на ўсе пытанні гарадзенцаў, якія тычацца нашай ладдзі і экспедыцыі”, – распавёў прадстаўнік праекта Дзмітрый Вараноўскі.



Ладдзю на машынах прывязуць у Гродна з Нясвіжа. У раёне “Азота” яе спусцяць на ваду, а ўжо каля піўзавода судна пакажуць усім жадаючым. 

Варта адзначыць, што з гарадзенцаў не знайшлося жадаючых адправіцца ў экспедыцыю. Вядома, што кожны ўдзельнік праекта павінен быў заплаціць унёсак у 350 долараў, за кошт якога будзе арганізавана транспарціроўка карабля пад’ёмнымі кранамі і грузавіком, ежа і пітво на ўвесь час паходу i дарога назад на мікрааўтобусе.