Валанцёрская праца па захаванні рыбы прыносіць плён

|

У канцы кастрычніка жыццё ў глухіх вёсках Астравеччыны, што знаходзяцца ля самай мяжы краіны, пачынае віраваць. Кумжа ідзе на нераст! А значыць, некалькі наступных месяцаў тут, на самым ускрайку Беларусі, будуць несці вахту валанцёры – простыя рыбакі ды актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Праблемы раварыстаў хвалююць эколагаў

|

У Гарадзенскім абласным Камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшоў круглы стол па пытаннях развіцця роварнай інфраструктуры ў нашым горадзе. Можна лічыць, што адбыўся канструктыўны дыялог паміж раварыстамі і чыноўнікамі, якія займаюцца аховай прыроды і развіццём турызму ў нашым регіёне.

Абараніць жывёл на заканадаўчым узроўні пакуль не атрымліваецца

|

Напачатку лістапада дэпутатамі быў адкліканы праект закона “Аб абыходжанні з жывёламі”. Парадаксальна, але аматары і абаронцы жывёл сыходзяцца ў адным – гэта добрая навіна.

Орхускі цэнтр у Гродне нарэшце адкрыўся

|

Першы рэгіянальны Орхускі цэнтр афіцыйна пачаў дзейнічаць з 16 лістапада ў будынку Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. В.а. старшыні камітэта Вадзім Палякоў упэўнены, што цэнтр здыме частку нагрузкі з Мінпрыроды.

Шакаладка ад студэнта і кансерва ад дзядулі

|

Скончылася дабрачынная акцыя па зборы прадуктаў, якую ладзіў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна ў гіпермаркетах “Алмі” і “Еўраопт”. Мы паразмаўлялі з яе ініцыятаркай Ганнай Віткоўскай пра тое, наколькі ахвотна падтрымалі акцыю кліенты крамаў і куды сацыяльныя работнікі перададуць атрыманае дабро.

Ірэна Валюсь: хутка мы апынемся ў бетоннай пустыні

|

Гарадзенская журналістка Ірэна Валюсь стала лаўрэатам конкурса Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Польшчы для тых, хто піша на экалагічную тэматыку. Праблема вырубкі дрэваў у Гродне, дзякуючы майстэрству журналісткі, атрымала рэзананс і была адзначаная трэцім месцам.

Андрэй Вашкевіч: Гарадзенская прамысловая традыцыя мае вялікі брэндавы патэнцыял

|

Літаральна ўчора ў продаж паступіла кніга гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча “На Гродзенскім бруку. Вандроўка па фабрыках і прадпрыемствах старога Гродна”. Мы распыталі аўтара, навошта сёння вывучаць гісторыю прамысловых прадпрыемстваў.

Дні Губерта 2012 у фотаздымках

Субота 3 лістапада была самым насычаным днём у праграме сёлетніх альтэрнатыўных дзён горада.

Прэмію Ядкоўскага ўручылі Алесю Госцеву і Таццяне Касатай

|

У час святкавання пятых Дзён святога Губерта прэмію імя Юзафа Ядкоўскага “за цэлы кшталт шматгадовай творчасці, за падрыхтоўку вучняў, за падрыхтоўку патрыётаў, за вывучэнне гісторыі Гродна” атрымаў настаўнік і краязнавец Алесь Госцеў.

Ірына Кавалевіч: “Адзін у полі не воін, а путнік”

|

Шмат хто з нас жыве і праз прызму дабрабыту не думае, што ў гэтым жа горадзе ёсць тыя, каму патрэбна дапамога. Але ёсць у Гродне людзі, якія гатовыя зрабіць чужое жыццё крышку лепшым.