Прэмію Ядкоўскага ўручылі Алесю Госцеву і Таццяне Касатай

|

За актыўную грамадзянскую пазіцыю прэміяй была адзначана даследчыца Таццяна Касатая.

 

Спадар Алесь адказаў на пытанні “Твайго Стылю”.

 

Што для вас прэмія Ядкоўскага?

 

Я яшчэ на магу, як кажуць, “ачомацца” ад гэтай падзеі. Гэтая прэмія для мяне – выключна важная падзея ў жыцці. Так атрымалася, што я некалькі дзясяткаў год займаюся вывучэннем горада ў якім жыву ўсё жыццё і займаюся з вучнямі ўжо даволі доўгі час. Акрамя таго, друкаваныя працы. Ёсць нейкі аўтарытэт у гэтай галіне, але не было ніякіх узнагарод, ніякіх рэгалій акрамя ганаровага звання краязнаўцы гораду, якім я магу таксама ганарыцца.

 

Вельмі прыемна раптоўна атрымаць, прычым першым, вельмі ганаровую ўзнагароду за ўклад у вывучэнне горада – працу, якую а рабіў шмат год. У будучыні гэтая прэмія не павінна страціць сваёй накіраванасці, я думаю што прэмію павінны атрымліваць людзі, якія шмат чаго зрабілі ў напрамку вывучэння Гродна, прапаганды нашай гарадзенскай спадчыны, яе абароны. Я думаю, што гэта вельмі важныя напрамкі і яны цесна ўзаемазвязаныя між сабой. І можа такімі намаганнямі мы дастукаемся да ўладаў.

 

Што вы думаеце пра тое, што першы магчымы лаўрэат прэміі адмовіўся ад яе?

 

Я паважаю гэтага чалавека, ён меў на гэта права і падставы каб ад яе адмовіцца.

 

Здымак Яна Лялевіча