Пачынаецца пяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку”

|

Застаецца зусім няшмат часу да таго моманту, як пачнуцца заняткі ўжо ў пятым сезоне праграмы “Універсітэт Залатога веку”. Прайшлі тыя часы, калі сюды падавалася каля 80 заявак. У гэтым годзе памяшканне грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” з цяжкасцю ўмяшчала ўсіх прысутных на прэзентацыях.

Зробім!-2013: “Чысцей стала не таму, што менш смецяць, а таму, што часцей прыбіраюць”

| Без катэгорыі

14 верасня Гродна не застаўся ў баку ад міжнароднай акцыі “Сусветная прыборка – 2013. Зробім!”.

Дзясяткі актывістаў, студэнтаў, школьнікаў, эколагаў і проста неабыякавых людзей выйшлі на глабальны суботнік, нягледзячы на пахмурнае надвор’е і дождж.

Віктар Літвінюк: Мэта выставы – папулярызацыя гісторыі

|

У гарадзенскай мастацкай галерэі “У Майстра” 13 верасня адкрылася ўжо другая персанальная выстава графічных работ мастака Віктара Літвінюка “Кронан (ХХ ст.)”, якая супала з яго 30-годдзем.

Больш за 24 тысячі гарадзенцаў лічаць сябе “тыповымі”

|

“Паблік” – новая інтэрнэт-з’ява, якая паўстала дзякуючы сацсеткам. Напрыклад, у ВКонтакте вы можаце стварыць групу па інтарэсах ці па якой-небудзь адметнай прыкмеце. У Гродне прыкмета “тыповасці” ужо занята. Больш за 24 тысячы гарадзенцаў лічаць сябе “тыповымі” і з’яўляюцца падпісчыкамі пабліка “Типичный Гродненец”.

Манхэтанскі кінафестываль зноў пакажа ў Гродне лепшыя кароткаметражкі

|

У Гродне з 27 па 29 верасня ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдзе XVI штогадовы Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно.

Са стартам тыдня кінафестывалю, новы сезон паказам 10 фільмаў-фіналістаў 2013 года адкрые і гарадзенскі кінаклуб “Ракурс”.

Фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro ажывіў Льва Бакста

|

У Гродне 31 жніўня прайшоў міжнародны фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro, прысвечаны мастаку Льву Баксту.

“Горад Святога Губерта” сабраў цікавосткі пра часы паўстання

|

У Гродне 27 жніўня прайшла прэзентацыя VII выпуску альманаха лакальнай гісторыі “Горад Святога Губерта”, прысвечанага 150-годдзю вызвольнага паўстання на Гарадзеншчыне.

 

Філасофскія формы Паўла Кастусіка знайшлі месца ў Гродне

У Гродне 26 жніўня ў галерэі “Крыга” адкрылася выстава беларускага мастака Паўла Кастусіка. Праект быў задуманы спецыяльна для гарадзенскай галерэі, што паўплывала на выбар фарматаў карцін, іх колькасць і каларыстыку.

Група “Тад” правяла “ДансКласПерформанс” пад адкрытым небам

| Без катэгорыі

У Гродне група сучаснай харэаграфіі “ТАД” паказала ўсім аматарам танца як праходзіць яе звычайны працоўны дзень. Акрамя сузірання пластыкі і руху цела, кожны жадаючы мог далучыцца да танцавальнага калектыву.

На пленэры выразалі з дрэва гадзіннік Фарнага касцёла і Алесю з песні “Сяброў”

| Без катэгорыі

Ля Гродна, на тэрыторыі сядзібы Каробчыцы, 15 жніўня завяршыўся V міжнародны пленэр разьбяроў па дрэве, у якім удзельнічалі майстры з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.