Больш за 24 тысячі гарадзенцаў лічаць сябе “тыповымі”

|

Пра тое, хто гэтыя людзі, карэспандэнтка “Твайго стылю” высвятляла ў стваральніка пабліка 21-гадовага Арцёма. Арцём пражыў у Гродне 16 гадоў, а ў мінулым годзе пераехаў у Расію.

 

Як з’явілася ідэя стварыць “Тыповага гарадзенца”?

 

Арцём: Ідэя стварыць паблік прыйшла ў канцы 2011 года, калі ў ВКонтакте з’явілася такое паняцце як публічная старонка. У той момант ідэі на конт бізнесу не было, была мэта – паказаць гарадзенцам, якая прыгожая ў нас радзіма і што, калі паглядзець з боку, яна падасца не такой шэрай, як здаецца знутры.

 

Так паралельна з’явілася ідэя ствараць смешныя малюнкі і мемы, якія паказваюць тыповыя будні гарадзенцаў. Напрыклад, людзі могуць тройчы праклінаць “Калабкі”, але пры гэтым іх туды штодня цягне. Ці мем пра тое, як зімой усе чакаюць аўтобус ля “Баторыі”.

 

А чаму менавіта гэта назва?

 

Само паняцце “тыповы” было створана даўно. “Тыповы школьнік” або “Тыповая дзяўчына” з’явіліся яшчэ ў 2009 годзе, калі ў сацсетках з’явіліся мемы і эдвайсы. Асабіста я пераняў ідэю супольнасці з “Тыповага Калінінграда”.

 

У Беларусі наш фармат якога-небудзь “Тыповага” горада на публічную старонку прыйшоў першым. Астатнія з’явіліся пазней. Не выключана, што людзі з іншых гарадоў убачылі калісьці перапост нашай групы.

Што матывуе людзей станавіцца вашымі падпісчыкамі?

 

Напэўна, сам наш лозунг – Любі свой Гродна. Чалавеку цікава прыняць удзел у развіцці якога-небудзь праекта, зрабіць свой уклад і падзяліцца гэтым з сябрамі на сваёй старонцы.

 

Наогул, гэта досыць вялікі праект па геаграфічных мерках. Яшчэ ні адна мясцовая публічная старонка не збірала столькі падпісчыкаў у адным месцы. Калі глядзець па Беларусі, то, вядома, ёсць калегі большага ахопу – Тыповы Мінск, Тыповы Брэст або Іншы Менск.

 

Адкуль у “ТГ” бяруцца навіны, мемы і эдвайсы?

 

Мы стараемся зрабіць наш праект якасным і цікавым. Кожны дзень падпісчыкі прапануюць каля 20-25 навін. І толькі 10 % трапляе ў навінавую стужку. Мы імкнемся не публікаваць фатаграфіі з тэлефонаў. Для гэтага ў нас створаны асобны праект instagrodno, дзе мы збіраем фатаграфіі.

“Тыповы” летам і зімой

Як хутка паблік стаў набіраць папулярнасць?

 

Увесь гэты час я быў адзін да пачатку 2013 года. Папулярнасць пайшла хутка за кошт таго, што горад невялікі. Хтосьці падзяліўся ў сетцы малюнкам, 10 чалавек пабачылі – і пайшла ланцуговая рэакцыя. Літаральна за першыя тры дні я сабраў каля 1,5 тысячы падпісчыкаў. Мне гэтая лічба дала зразумець, што трэба працягваць гэтым займацца.

 

Гэты паблік – як бізнес-праект працуе на 10%. Усе грошы, якія атрымліваем ад працы, мы не трацім, а збіраем. У нас у планах ёсць рэалізацыя маек з нашым лагатыпам не толькі для гараджан, але і для турыстаў. Акрамя надпісаў на іх будзе малюнак якойі-небудзь гарадзенскай славутасці.

Хто гэтыя людзі, якія ўваходзяць у склад вашай супольнасці?

 

У асноўным, моладзь ад 21 да 27 гадоў. Далей ідуць людзі 16-18 гадоў, 34-45 гадоў – каля 10% падпісчыкаў. Прыемна бачыць, што больш дарослыя людзі таксама наведваюць паблік і прымаюць удзел у яго працы: прапануюць навіны і пакідаюць каментары.

 

Для таго, каб людзям сярэдняга ўзросту было камфортна і цікава, мы выключылі з публікацый ненарматыўную лексіку і расавую дыскрымінацыю. Нярэдка можна ўбачыць каментары людзей з-за мяжы. Па адсодках 80% – жыхары Гродна, 10% – Расія, 10% – краіны Еўропы (Польшча, Чэхія і Германія), 0,6 % – ЗША.

Хто цяпер уваходзіць у каманду пабліка?

 

Зараз людзі лянуюцца займацца пошукам або стварэннем цікавых мемаў і эдвайсаў, таму нам даводзіцца гэта рабіць самім. На сённяшні дзень над старонкай працуе пяць чалавек. Каманда – гэта былыя актыўныя падпісчыкі, якіх я сам запрасіў супрацоўнічаць. Дзмітрый – адміністратар, Дзяніс – фатограф, Яўген – рэдактар па мемах і эдвайсах, Ян – рэдактар, які добра разбіраецца ў гісторыі. Плануем ў каманду ўзяць дзяўчыну, каб у пабліку з’явілася жаночая тэматыка.

Як ідзе сітуацыя з наведвальнасцю?

 

Сярэдняя наведвальнасць у дзень – каля 2500-3000 чалавек. У выхадныя дні менш – 1500. Праца ў нас пачынаецца з 9 раніцы. За дзень ставім каля 7-9 пастоў. У дзень да нас прыходзіць каля 30-50 чалавек. А цікавы пост можа прыцягнуць і 100 чалавек.

Ці не думалі рабіць паблік у іншых сацсетках?

 

Нам пакуль гэта не цікава. Мы хочам дасягнуць дасканаласці на платформе ВК, а потым ужо пераходзіць у іншыя сеткі. Хаця цяпер вось прыйшлі ў Твітэр, працуем у тэставым рэжыме.

 

Для мяне дасягнуць дасканаласці – гэта павялічыць актыўнасць 1 да 1. Цяпер у нас больш за 24 тысячы падпісчыкаў. Я хачу мець дакладна такую ж актыўнасць: 1 падпісчык – 1 паведамленне ў дзень.


“Тыповы Гродзенец” – гэта ўжо для вас праца?

 

Для каманды – хутчэй хобі, чым праца. Гэта наш праект, а мы самі – сучасная моладзь, мясцовыя, хто ведае ўсё тэндэнцыі. Я не хачу на 100 % сыходзіць у працу на паблік, таму што для мяне важней рэальнае жыццё.

     
 

Паблік (па-ангельску “адкрыты”) – адзін з відаў супольнасцяў Вконтакте, якую можа стварыць любы карыстальнік. Змесціва пабліка і падпіска на яго адкрыта для ўсіх, але посціць на сцяну могуць толькі адміністратары групы. Чытачы пабліка могуць пакідаць каментары да запісаў на сцяне з цэнзураваннем адміністратара. Таксама чытачы могуць прапаноўваць навіны, якія могуць быць размешчаныя на сцяне.


Мем (па-ангельску “meme”) – любы жарт (тэкст, спасылка, малюнак), які атрымаў дастатковую вядомасць у інтэрнэце і паўтараецца з зайздроснай частатой у мэтах забавы.


Эдвайс (па-ангельску “парада”) – карцінка з подпісам ці мемам.