На пленэры выразалі з дрэва гадзіннік Фарнага касцёла і Алесю з песні “Сяброў”
Усе драўляныя кампазіцыі былі прысвечаны тэме “Нашым Славуты землякам” – людзям, якія праслаўлялі Гарадзеншчыну, або сімвалам вядомых традыцый і месцаў. Некаторыя працы прысвечаны часам ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Анатоль Грышук, дырэктар Гродзенскага мясакамбіната (на здымку справа, уручае дыплом):
“Як сёння прыемна бачыць і дзівіцца таму, што зроблена. Гэтая праца будзе пачаткам для ўваходжання ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая доўгая лава ў Еўропе або свеце.
На далейшых пленэрах мы будзем працягваць тэмы Гарадзеншчыны і Прынямоння. Тэматыку на наступны год мы абмяркуем у бліжэйшы час і вырашым на чым спыніцца разам з усімі ўдзельнікамі”.
Па выніках пленэру разьбяры выканалі 17 лавак з фігурамі. Працы ўдзельнікаў прысвечаны Стэфану Баторыю, Тадэвушу Касцюшку, Каложскай царкве, рэкам Нёман і Гараднічанцы, каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, Элізы Ажэшкі, Яну Каханоўскаму і дойлідам, якія будавалі касцёлы і цэрквы.
Лаўка з гадзіннікам Фарнага касцёла
Праца беларускага разьбяра Уладзіміра Лабейкі прысвечана Аленю Святога Губерта
На мерапрыемстве прысутнічалі консул Літвы Дале Міцкене і генеральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч.
Генеральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч: “Пленэр выдатна звязаў эканоміку, вялікае мерапрыемства і мастакоў, і паказаў, як гэтую сувязь можна ажыццявіць”.
Праца гарадзенца Мікалая Скляра прысвечана мясцоваму скульптару Аляксандру Ліпеню
Праца ўкраінскіх разьбяроў навеяная песняй ВІА “Сябры” – “Алеся”
На памяць удзельнікі V міжнароднага плэнера атрымалі дыпломы і памятныя прызы.