Многія гарадзенскія дрэвы нараджаюцца пад Скідзелем

У гарадскім парку імя Жылібера ўжо вясной з’явяцца керамічныя вазы з сімволікай горада. Таксама Гродназелянбуд у 2013 годзе плануе паставіць новыя металічныя канструкцыі ў цэнтры горада і выканаць кветкавае афармленне новага кальца на вуліцы Таўлая.

Бургамістр польскага Аўгустова наведае Слонім

|

Турыстычны інфармацыйны цэнтр адкрыецца 14 лютага ў Слоніме ў былым будынку ДАІ. Гэта чарговы цэнтр, які будзе адкрыты ў Гродзенскай вобласці ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Камунікацыі без межаў – стварэнне трансгранічнай турыстычна-інфармацыйнай сеткі”.

“На нашых вачах некалькі кароў ледзь не сышлі ў лес”

| Без катэгорыі

Раённая безгаспадарнасць – надзённае пытанне для вобласці. Аб гэтым 5 лютага пераканаліся Гродзенская пракуратура і абласное ўпраўленне МНС, які правялі маніторынг захаванасці маёмасці і працоўнай дысцыпліны ў раённых арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Анджэй Пачобут прызнаны грамадскім лідарам года

|

31 студзеня 2013 года ў Гродне прайшло ўзнагароджанне Анджэя Пачобута прэміяй ад Асамблеі НДА ў намінацыі “Грамадскі лідар года”. Разам з галоўным рэдактарам Arche Валерам Булгакавым яны набралі аднолькавую колькасць галасоў.

Бедны, але вельмі сэксуальны Берлін

| Без катэгорыі

“Калі б не было відаць шыльдаў з надпісамі на нямецкай мове, можна было б падумаць, што я знаходжуся ў адным з гарадоў Беларусі”, – такія словы я аднойчы сказала свайму калегу падчас пешай прагулкі па Берліне.

У Гродне ўсталявалі энергазберагальныя ліхтары

|

Сто новых светладыёдных вулічных свяцільнікаў усталявалі на вуліцах Горкага і Багуцкага. Бяспечныя энергазберагальныя лямпы будуць выкарыстоўвацца замест лямпаў, якія працуюць на парах ртуці і натрыю (ДРЛ і ДНаТ).

Гарадзеншчына на апошнім месцы па паказчыках смяротнасці

|

За 2012 агульная колькасць жыхароў Гродна зменшылася на 2,9 тысячы чалавек.

У Гродне можа з’явіцца жаночы бізнес-інкубатар

|

Згодна з Праграмай дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі на 2013-2015 гады, прадпрымальнікі Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе атрымаюць з абласнога бюджэту фінансавую падтрымку ў памеры 4 млрд. рублёў.

Турызму на Гарадзеншчыне не хапае сродкаў і папулярызацыі

| Без катэгорыі

Сустрэча турыстычнага актыву горада адбылася 25 студзеня ў Гродзенскім інфармацыйна-турысцкім цэнтры. Удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы, плануемыя на 2013 год, пытанні развіцця гарадскога турызму, а таксама ўключэнне ўсіх відаў турызму ў гарадскую і раённую спартакіяды.

Бізнесмены з Ліды першымі даведаюцца дзе ўзяць грошы

|

Ліда – першы горад вобласці, які 30 студзеня прыме практычны семінар, дзе прадпрымальнікам раскажуць аб магчымасцях фінансавання іх бізнесу ў Беларусі.