Бургамістр польскага Аўгустова наведае Слонім
Для падпісання дамовы аб супрацоўніцтве Слонім наведаюць бурмістр горада Аўгустаў Казімеж Кажухоўскі і дэпутат гарадской рады Веслаў Юрэк.
Галоўнай мэтай праекта з’яўляецца садзейнічанне развіццю трансгранічнага турызму шляхам стварэння на тэрыторыі памежных раёнаў Беларусі і Польшчы сеткі пунктаў турысцкай інфармацыі.
Усяго згодна з праектам маюць пачаць працу восем турысцка-інфармацыйных пунктаў: сем на беларускаму боку і адзін на польскім. На фінансаванне з абодвух бакоў выдзелена 323 тысячы еўра.У снежні мінулага года такі цэнтр адкрыўся ў Сапоцкіна пад Гродна.
Праекты ажыццяўляюцца згодна з дзеючымі Еўрапейскімі “Праграмамі добрасуседства”, якія маюць сваёй мэтай згуртаванне прыгранічных тэрыторый ЕС і суседзяў на ўсходзе і поўдні.
На здымку былы будынак ДАІ на вул. Чырвонаармейскай, 23, дзе адкрыецца турыстычны цэнтр.
Здымак “Газеты Слонімскай”